Ежа44

Рэцэпт на выхадныя. Аладкі з ананасамі: незвычайная страва, дзецям спадабаецца

Ад выгляду гэтых аладак у кожнага слінькі пацякуць. А падавайце іх з марожаным — асабліва сюды пасуе марозіва з какосавым смакам.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць аладкі з ананасамі, вам спатрэбіцца:

  • 135 грамаў мукі
  • 1 чайная лыжка разрыхляльніку
  • дробка солі
  • 1 сталовая лыжка цукру
  • 125 мілілітраў малака
  • 1 яйка
  • 2 сталовыя лыжкі растопленага масла + яшчэ трохі для смажання
  • банка кансерваваных ананасаў (парэзаных колцамі), з яе трэба зліць сок
  • па жаданні: кляновы ці любы іншы сіроп для падачы
  1. Змяшайце ў вялікай місцы муку, разрыхляльнік, соль і цукар.
  2. Наліце ў асобны збан малако і растопленае масла, разбіце яйка і добра ўсё ўзбіце відэльцам.
  3. Уліце вадкасць у мучную сумесь і ўзбіце відэльцам да аднастайнасці.
  4. Растапіце ў патэльні на сярэднім агні кавалачак масла. Пакладзіце туды дзве маленькія лыжкі цеста, каб у выніку ў вас атрымаліся аладкі, крыху большыя па памеры за колца ананаса. Смажце аладкі 15 секунд, потым пакладзіце на кожную з іх па колцы ананаса.
  5. Калі на верхняй частцы аладкі з’явяцца бурбалкі, перавярніце яе і пячыце, пакуль аладка не набудзе залаціста-карычневы колер і таўшчыню прыкладна ў 1 сантыметр.
  6. Паўтарайце, пакуль не скончыцца ўсё цеста. Аладкі можна падаваць з сіропам, з марожаным ці самі па сабе.

Рэцэпт на выхадныя. Запечаныя яйкі з вяндлінай — хуткі і прыгожы сняданак

Якія глазураваныя сыркі самыя смачныя: беларускія ці замежныя? Вось што паказала дэгустацыя ўсляпую

Рэцэпт на выхадныя. Шакаладныя кексы з бураком — мяккія і смачныя

Каментары4

  • барба
    08.01.2023
    так я і думала. а ну таму што ананас - гэта такое.. на аматара. перадрукоўваюць неправераныя рэцэпты і нахвальваюць...
    але да іх чэсці трэба сказаць, што яны і не абяцалі дзіўны смак, а сказалі, што "Ад выгляду гэтых аладак у кожнага слінькі пацякуць." так - на фота яны апетытныя
  • Максим Дизайнер
    09.01.2023
    Ешь ананасы, рябчиков жуй, день твой последний приходит, буржуй!
  • дочка Максима Дизайнера
    09.01.2023
    Дизайнер, вы же вроде как бы были немножечко против коммунистов с биполярочкой...
    што здарылася? атрымалі спецнабор з рабчыкамі і ананасамі да раства, пажралі нарэшце ўпершыню ў жыцці не пустую куццю і... з вас камуністычныя вершы папёрло л?

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада31

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак5

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»2

Літва праінфармавала прадстаўніка беларускай амбасады пра закрыццё мяжы «да далейшага паведамлення»2

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый2

Што знаходзіцца ўнутры новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскай Баравой?20

Кіраўнік літоўскага дэпартаменту бяспекі: Мінск імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю шарамі, але канчатковая мэта незразумелая8

Мацкевіч: Статкевіч маральна перамог, але мяне проста бесіць вось гэтая «маральная перамога»58

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада31

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць