Культура33

Памёр Алесь Каўрус

Пра гэта грамадскасці стала вядома праз два месяцы пасля яго смерці.

Невядомы чалавек напісаў пра смерць мовазнаўцы ў Вікіпедыі, рэдактары сталі правяраць гэтую інфармацыю. Гэта аказалася праўдай.

Алесь Каўрус пражыў 87 гадоў. Родам ён з Мядзельшчыны, з вёскі Брусы.

Самы драматычны момант ягонага жыцця — 1974 год, калі падчас разгрому «Акадэмічнага асяродка» беларускіх патрыётаў яго звольнілі з Акадэміі навук за «нацыяналізм» — гэта значыць, за супраціўленне русіфікацыі.

Арсень Ліс, мемуары. Разгром «Акадэмічнага асяродка»

Дапамагла Каўрусу спачатку намесніца старшыні Савета Міністраў БССР Ніна Сняжкова, якая дапамагла ўладкавацца на пасаду рэдактара выдавецтва «Народная асвета». 

А ў 1981 годзе ён змог вярнуцца ў навуку. Яго ўзяў да сябе на кафедру былы савецкі разведчык-партызан, прадстаўнік ГРУ ў Мінскай вобласці, а пасля выбітны і сумленны беларускі мовазнаўца Фёдар Янкоўскі. Ëн меў смеласць прыняць Каўруса на кафедру беларускай мовы Мінскага педінстытута.

Кандыдат філалагічных навук, Каўрус адпрацаваў пасля чвэрць стагоддзя дацэнтам гэтай кафедры. Ëн аўтар шасці кніг па стылістыцы беларускай мовы, а таксама дапаможніка па стараславянскай мове.

«Побач з ім было добра і цёпла, надзейна і ясна», — піша пра яго Ціхан Чарнякевіч.

Ужо немалады, Алесь Каўрус быў уважлівым чытачом «Нашай Нівы» і рэгулярна пісаў у наша выданне на тэмы культуры мовы. Ніжэй вы знойдзеце спасылкі на яго публікацыі.

Алесь Каўрус быў чалавекам, які зрабіў наш свет, нашу Беларусь лепшай, які сумленна працаваў і пранёс беларускую традыцыю. Цяпер эстафетная палачка — за яго вучнямі. 

Допісы Алеся Каўруса ў «Нашу Ніву»:

Не правапісам адным жыве мова

Садоўскага падвяла памяць

Плыві ў даль, чоўн, воляй хваль…

Каментары3

  • Былы студэнт
    30.12.2022
    Як-жа яго зламала
    тая гісторыя, як трактарам прайшлася па ім…
  • Грышка
    30.12.2022
    Вечная яму памяць! Няхай спачывае зь мірам і ўваскрэсьне ў славе гэты верны патрыёт Беларусі. Спачуваньні родным, блізкім і калегам.
  • Андрусь
    30.12.2022
    Ды што ж такое?.. Такая страта. Хай зямелька яму будзе пухам. 

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора5

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць