Свет

У ЗША хтосьці выйграў самы вялікі джэкпот у гісторыі — 2 мільярды даляраў

Амерыканская латарэя Powerball абвясціла, што пасля розыгрышу ў панядзелак у адным з набытых квіткоў супалі ўсе лічбы. Такім чынам, пакуль невядомы ўладальнік шчаслівага білета сарваў самы буйны джэкпот у гісторыі — яго памер склаў 2,04 млрд даляраў, паведамляе Бі-бі-сі.

Newsweek

Праўда, на практыцы гэты чалавек (або група людзей) могуць атрымаць нашмат менш. Квіткі Powerball каштуюць 2 даляры, і ў пераможцы ёсць магчымасць выбраць альбо аднаразовы (крыху меншы) плацеж, які складзе 997,6 млн даляраў да выплаты падаткаў, альбо атрыманне поўнай сумы ў выглядзе ануітэта (гэта значыць штогадовай выплаты), які пералічваецца на працягу 29 гадоў. Амаль усе пераможцы выбіраюць варыянт выплаты наяўнымі.

Пра таго, хто менавіта купіў шчаслівы латарэйны білет, пакуль не паведамляецца. Вядома толькі, што білет набылі ў Каліфорніі, на тэрыторыі Алтадзіны, непадалёк ад Лос-Анджэлеса.

Яшчэ адзін чалавек выйграў 2 млн даляраў, а 21 білет прынясе ўладальнікам па мільёне даляраў.

Па меры таго, як на працягу трох месяцаў нікому не ўдалося адгадаць запаветныя нумары, прызавы выйгрыш працягваў расці.

Па даных Powerball, шанцы на выйгрыш джэкпота ў розыгрышы складалі адзін да 292,2 мільёна.

Папярэдні сусветны рэкорд па памеры джэкпота быў у 2016 годзе, калі 1,59 млрд даляраў былі падзеленыя паміж трыма гульцамі Powerball.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць