Свет11

З'явілася метадычка пра тое, як расійскія прапагандысты павінны распавядаць пра ваеннае становішча ў Расіі

Уладзімір Пуцін 19 кастрычніка падпісаў указ, паводле якога на анексаваных тэрыторыях Украіны ўводзіцца «поўнае» ваеннае становішча, а ў астатняй Расіі — «частковае». Як высветліла «Медуза», адразу пасля гэтага дзяржаўныя і праўладныя СМІ атрымалі чарговую метадычку з Крамля — пра тое, як трэба распавядаць гледачам і чытачам пра пуцінскі ўказ.

Фота Мінабароны Расіі

Новыя «рэкамендацыі» пачынаюцца з ключавога ўказання для прапаганды: «Важна супакоіць аўдыторыю — нічога істотнага не памянялася!»

У пацверджанне гэтага тэзіса прапагандысты павінны расказаць, што ваеннае становішча абвешчана «толькі ў чатырох тэрыторыях» (гэта значыць у анексаваных украінскіх рэгіёнах), дзе яно альбо ўжо было ўведзена да «далучэння да Расіі», альбо «дзейнічала па фактычным становішчы рэчаў» (гэта і праўда так).

Абмежаванні, якія ўводзяцца ў іншых рэгіёнах, «рэкамендуецца» тлумачыць клопатам аб «абароне крытычна важнай інфраструктуры».

У цэлым жа адміністрацыя прэзідэнта (АП) РФ «раіць» прапагандзе правесці паралель паміж увядзеннем ваеннага становішча і расійскім досведам барацьбы з кавідам. Тады, як і цяпер, расійскія губернатары атрымалі дадатковыя паўнамоцтвы, а на федэральным узроўні каардынацыяй працы займаліся прэм'ер Міхаіл Мішусцін і мэр Масквы Сяргей Сабянін.

У тэксце, падрыхтаваным у АП, прапагандыстам «рэкамендуюць» зрабіць акцэнт на тым, што цяпер чыноўнікі зоймуцца «мабілізацыяй прамысловасці, арыентаваннем эканомікі на працу пад задачы арміі і мерамі падтрымкі мабілізаваных і іх сем'яў». Асобна ў метадычцы Крамля адзначана, што гэта будзе суправаджацца «скарачэннем бюракратыі».

«Выкарыстоўваецца вопыт барацьбы з каронавірусам, калі усё мянялася хутка», — падкрэслілі складальнікі дакумента ключавы тэзіс.

Прапагандысты — як і сам Уладзімір Пуцін — увесь час сцвярджаюць, што Расія вельмі эфектыўна справілася з пандэміяй. Напрыклад, у 2021 годзе Пуцін разважаў пра гэта так:

Там [на Захадзе] высокі ўзровень аховы здароўя і прамысловасці, дасягненні выдатныя, нам яшчэ далёка па некаторых напрамках да іх, але гэта для пэўнай публікі. А ў нас — для пераважнай большасці насельніцтва. І здольнасці да мабілізацыі ў іх няма, як аказалася, у нас лепшая. Мабілізацыя ўсёй сістэмы аховы здароўя і прамысловасці [у Расіі] апынулася проста непараўнальна вышэйшая, чым у еўрапейскіх краінах і Штатах, там наогул проста развал нейкі.

Гэтая адзнака мае мала агульнага з рэальнасцю. Як неаднаразова распавядалася, Расія праваліла кампанію вакцынацыі (хоць вельмі рана змагла вырабіць вакцыну); пры гэтым улады з эканамічных меркаванняў адмовіліся ўводзіць жорсткія абмежаванні, якія маглі б згладзіць большую частку «хваляў» эпідэміі. У выніку, па падліках навукоўцаў, смяротнасць у Расіі ад каранавіруса апынулася адной з самых высокіх у свеце, як у абсалютным выражэнні (лішкавая смяротнасць — каля 1,2 мільёна чалавек), так і на душу насельніцтва (больш 800 на 100 тысяч чалавек).

Каментары1

  • Ёсмк
    20.10.2022
    Ну што, уладар пярсьцёнкаў, раскажы ўсім суайчыннікам, што ты хацеў зрабіць. Дрэнна сядзелася ў бункеры, вырашыў пад зямельку мільёны загнаць? Фанабэрысты дзед і больш нічога. Во нарабіў дык нарабіў.

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі14

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу2

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу1

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

У Нараўлянскім раёне знайшлі раней невядомую абарончую вежу часоў ВКЛ5

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі14

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць