Усяго патроху88

Фінская прэм'ерка Сана Марын стала зоркай. А што вядома пра яе мужа?

Апошнім часам на асобу Марын медыя звяртаюць шмат увагі. Але што вядома пра яе мужа Маркуса Райканена?

Райканен і Марын. Фота з сямейнага архіва.

Былы футбаліст, а цяпер бізнэсовец нарадзіўся ў Хельсінкі 16 верасня 1985 года. Ён равеснік Марын.

Юнак з дзяцінства цікавіўся футболам. Перш чым стаць спартыўнай зоркай, ён скончыў сярэднюю школу, пасля чаго паступіў у прыватны ўніверсітэт. Вядома, што ва ўзросце 21 года ён далучаецца да футбольнага клуба TPV, за які гуляе да 2009 года. Займаў пазіцыю цэнтральнага форварда і дапамагаў камандзе выйграваць матчы.

Райканен на фота злева.

У 2016 годзе Маркус заснаваў уласную кампанію Nordic Spark Oy, што спецыялізуецца на навуковых і кансультацыйных паслугах. Далей яму прапаноўваюць працу дырэктара па камунікацыях і старэйшага дарадцы ў транснацыянальнай кампаніі Generaxion Finland. А ў 2021 ён паведаміў, што зойме пасаду галоўнага аперацыйнага дырэктара і старэйшага дарадцы ў Henrico Digital, кампаніі, якая прапануе паслугі лічбавага бізнес-кансультавання.

Маркус зарабіў на жыццё не толькі сваёй футбольнай кар’ерай, але шмат грошаў яму таксама прынесла праца ў якасці бізнэсмена. Яго капітал на сёння складае каля 5 мільёнаў даляраў.

Пара сустракалася амаль 16 гадоў, перш чым юрыдычна замацаваць свой саюз і зладзіць вяселле у жніўні 2020-га. Пажаніліся ў Кесаранта, дзе знаходзіцца афіцыйная рэзідэнцыя прэм’ер-міністаркі Фінляндыі. У іх ужо ёсць дачка Эма Амалія Марын, якой зараз 3 гады.

Марын і Райканен з дачкой. Фота з сямейнага архіва.

Каментары8

  • EMIL
    23.08.2022
    Вот отстояли же финны страну в 1940 году.
    И это в войне , а не на проспекте!
    Премьер с человеческим лицом.
  • Один
    23.08.2022
    Вот смотрю на эмоции, где постоянно, кто-то один делает все на поперёк. Вот статья же полностью позитивная, а кому то это не в жилу. Что не так у человека?
  • адна
    23.08.2022
    у якога што чалавека не так? мужычкІ ж вунь (папярэднія каментатары), выключна пускаюць слінкі, то бок выказваюць захапленне.
    гэта вы мусіць на мяне намякаеце? што я раблю  ̶б̶о̶г̶у̶ Одину ўпоперак? ну дык а я што - хіба чалавек?

Цяпер чытаюць

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі1

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Усе навіны →
Усе навіны

У Горацкім раёне аўтакран знёс Volkswagen з дарогі і перакуліўся на яго

У Латвіі знеслі дом Міхаіла Задорнава12

Арцём Шрайбман назваў сваю самую вялікую памылку як аналітыка35

Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра9

Латушка заклікаў Сабаленку паспрыяць вызваленню палітычных вязняў19

Клічко ўпершыню выказаўся пра смерць былой нявесты Хейдэн Панецьер2

У Беларусі арыштавалі літоўскага бізнэсмена7

Прапагандыст Рачылоўскі кардынальна змяніў імідж ФОТАФАКТ40

Расіянку шпіталізавалі ў Мінску праз моцны перабор з энергетыкамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі1

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць