Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»88

На «Дажынках» Лукашэнка паляпаў па плячы Абаму

У Кобрыне афіцыйны кіраўнік адкаментаваў не толькі аграрныя пытанні, але і замежную палітыку. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Перад сустрэчай з Мядзведзевым Лукашэнка мікшуе праблемы ў дачыненнях з Расіяй. 19 верасня на «Дажынках» у Кобрыне ён сказаў, што, бадай, адзіная такая праблема — гандлёвыя бар’еры.

Натуральна, пытанне трактуецца аднабока: яны мусяць зняць бар’еры перад нашай прадукцыяй. Пра сіметрычныя крыўды расійцаў згадкі няма. Пратэкцыянізмам жа грашаць абодва бакі. Так што на цудадзейнае здыманне бар’ераў спадзявацца не выпадае.

І потым: хіба толькі ў іх загваздка? А як жа прызнанне каўказскіх рэспублік, крэдыты, цана энерганосьбітаў ды іншыя балючыя пытанні?

Мядзведзеў з’явіцца на фінал манеўраў «Захад-2009». 16 верасня ў Вільні Лукашэнка супакоіў гаспадароў: не бойцеся, ніводзін снарад з палігона да вас не даляціць!

Але днём пазней літоўскі прэм’ер Кубілюс усё ж трохі паспекуляваў на тэме. Бо разгарэлася дыскусія вакол адмовы Штатаў размяшчаць элементы супрацьракетнай абароны ў Польшчы і Чэхіі.

Новыя сябры ЕС і НАТО — Польшча, краіны Балтыі — успрынялі гэты крок даволі хваравіта. Мяркуюць, што такім чынам аслабляецца іх бяспека. Маўляў, развязваеце рукі Маскве: яна адназначна расцэніць адмову ад ракетнага шчыта ва Усходняй Еўропе як слабасць Вашынгтона і стане дзейнічаць у рэгіёне болей нахабна.

Паводле Кубілюса, «тое, што Абама прыняў такое рашэнне, калі меней як за 50 кіламетраў ад літоўскай сталіцы ладзяцца расійскія вайсковыя манеўры, можа прывесці да таго, што людзі будуць меркаваць, што Літва горай абароненая».

Фарбы, канечне, згусціў. Па-першае, манеўры не чыста расійскія, а фіфці-фіфці. Па-другое, ад Абуз-Лясноўскага палігона, дзе разгортваецца галоўны сюжэт «Захаду-2009», да Вільні значна далей.

Заходнія вайсковыя эксперты з нагоды гэтых манеўраў трывогі не б’юць. Звычайныя гульні вялікіх дзядзькоў у вайну. Хутчэй піяр, аўтатрэнінг (я магу, магу!), чым рэальны паказ мускулаў (стан якіх пакідае жадаць лепшага).

Аўтар гэтых радкоў за савецкім часам таксама бегаў з «калашом» па тым палігоне пад Баранавічамі. Не ведаю, як зараз, а тады было багата інсцэніроўкі. Нават мішэні валіліся падазрона дружна. Карацей, «Красная армия всех сильней».

Канечне, вайсковы альянс з Расіяй сам па сабе адмоўны чыннік у сэнсе еўрапейскіх перспектыў Беларусі. Але зараз, пасля рашэння Абамы, ва ўсякім разе, змяншаецца рызыка, што нас уцягнуць у нейкі рымейк халоднай вайны на глебе процістаяння між Масквой і ЗША. Так што адмова ад тых супрацьракет — па вялікім рахунку на карысць Беларусі.

Дарэчы, на «Дажынках» Лукашэнка пахваліў Абаму за «мужны крок». Праўда, вербальнае паляпванне па плячы было стрыманым: «Я не спяшаўся б адразу сустракаць гэты крок воплескамі». Маўляў, вось калі далей амерыканцы «глупстваў не наробяць, гэта будзе вельмі пазітыўны крок».

Карацей, гаспадару Белага дома яшчэ ёсць над чым працаваць, каб заслужыць кампліменты з Мінска.

Аляксандр Класкоўскі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»12

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Немаўля на Гомельшчыне назвалі Дабрыня Мікіціч9

Гэтыя краіны публічна падтрымліваюць Інфанціна, а гэтыя — супраць

Расійскі пенсіянер загінуў на вайне. Затое яго сястры-беларусцы пашанцавала — атрымала адну пятую «Лады»

Чаму ў мінскім метро дзверы вагона часта зачыняюцца перад самым носам пасажыраў? Адказвае машыніст2

Лукашэнка заявіў, што злавіў 54‑кілаграмовага сома на Прыпяці. У папярэдняй байцы гэты ж сом важыў 57 кг12

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

Руіны касцёла ў Бабруйску бясплатна аддалі «кашальку» Лукашэнкі Аляксандру Зайцаву2

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»12

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць