МАРГ абмяркоўваў з бізнэсам пералік тавараў паралельнага імпарту
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абмеркавала з бізнэсам пералік тавараў для паралельнага імпарту. Адбылося пасяджэнне грамадска-кансультацыйнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры МАРГ, піша Reform.by.

«У рамках пасяджэння разгледжаныя праблемныя пытанні мэтазгоднасці фармавання пераліку тавараў у мэтах увядзення механізму «паралельнага» імпарту, а таксама падыходы да цэнавага рэгулявання», — паведамілі ў прэс-службе МАРГ.
Паралельны імпарт — увоз тавараў на тэрыторыю краіны без дазволу праваўладальніка.
Раней аб падрыхтоўцы адпаведнага законапраекта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў. Паралельны імпарт ужо быў уведзены ў Расіі пасля таго, як шэраг заходніх кампаній сышоў з рынку гэтай краіны ў адказ на агрэсію РФ супраць Украіны.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары