Улада11

Бізнес-супольнасць патрабуе адмены пастановы Саўміна № 991

Гаворка пра пастанову «Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», якая набыла моц 2 жніўня.

Бізнес-супольнасць будзе дабівацца адмены пастановы Саўміна № 991 ад 28 ліпеня 2009 года «Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», якая набыла моц 2 жніўня. Такое рашэнне было прынята 3 жніўня ў Мінску на экстраннай нарадзе з удзелам прадстаўнікоў айчыннага бізнесу.

У панядзелак увечары на імя прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва і іншыя бізнес-аб'яднанні плануюць накіраваць сумесны ліст з патрабаваннем адмяніць пастанову.

Згодна з ацэнкамі прадстаўнікоў бізнесу, якія выступалі на пасяджэнні, дакумент у цяперашнім выглядзе нанясе ўрон эканоміцы. Ён пацягне банкруцтва большасці аптовых кампаній, прадстаўніцтваў замежных прадпрыемстваў, прывядзе да зыходу з Беларусі замежных інвестараў. Акрамя таго, пастанова справакуе рост карупцыі сярод дзяржорганаў, якім дадзены паўнамоцтвы на вызначэнне афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў.

«Такі дакумент не мае права на жыццё. Трэба неадкладна прыпыніць яго дзеянне і разбірацца, з якой мэтай ён уводзіцца і што трэба, каб гэтую мэту дасягнуць»,
— адзначыў старшыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў.

Паводле яго слоў, бізнес-супольнасць гатова дапамагчы ўраду ва ўсіх канструктыўных пачынаннях, у тым ліку па пытанні зніжэння адмоўнага сальда знешняга гандлю, папаўнення бюджэту. «Аднак абмяркоўваць пытанні, як разваліць эканоміку, а менавіта гэта прапануе пастанова № 991, мы не будзем», — адзначыў Маргелаў. Пры гэтым кіраўнік РКП лічыць неабходным ставіць таксама пытанне «аб дзяржаўнай здрадзе з мэтай развалу эканомікі», і ўсе прыкметы, на яго думку, для гэтага ёсць.

Старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін мяркуе, што неабходна запатрабаваць ад распрацоўшчыкаў тэрміновага каментару з растлумачэннем іх пазіцыі. Ён выказаў надзею, што дакумент з'яўляецца «тэхнічнай памылкай». «Спадзяюся, там маецца на ўвазе не тое, што тут напісана, таму што забараніць інстытут пасрэдніцтва немагчыма. Гэта заб'е не толькі аптавікоў, але і ўдарыць па рознічным гандлі», — адзначыў кіраўнік БСП.

Калінін таксама падкрэсліў, што на апошніх нарадах ва ўрадзе з удзелам першага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі абмяркоўваліся меры прама супрацьлеглыя:

«Мы звярталі ўвагу на тое, што інстытут пасрэдніцтва, які многія гады ў нас згортвалі, трэба, наадварот, аднаўляць, што дазволіла б стымуляваць экспарт беларускай прадукцыі».

Старшыня ГА «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і работадаўцаў» Уладзімір Карагін паведаміў, што на працягу панядзелка ва ўрадзе пры ўдзеле прэм'ера Сідорскага праходзілі нарады па пытанні прымянення пастановы № 991 і ў найбліжэйшы час будуць падрыхтаваны яе растлумачэнні.

Спасылаючыся на тэлефонную гутарку з намеснікам міністра эканомікі Андрэем Турам, Карагін адзначыў, што пастанова не распаўсюджваецца на экспарт беларускіх тавараў, не тычыцца індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб (рамеснікаў і тых, хто займаецца агратурызмам).
«Што датычыцца дзеяння пастановы, то, паводле слоў Андрэя Тура, на дагаворы, падпісаныя да 2 жніўня, дзеянне дакумента не распаўсюджваецца», — падкрэсліў Карагін.

Ён таксама паведаміў, што Міністэрства эканомікі, як вынікае са слоў Тура, не з'яўляецца распрацоўшчыкам пастановы № 991, аднак будзе займацца растлумачэннем яго дзеяння.

Дакумент выключае пасрэднікаў з працэсу рэалізацыі юрыдычным асобам айчынных і імпартных тавараў на тэрыторыі Беларусі. Юрасобы цяпер павінны набываць тавары (за кошт уласных, пазыковых сродкаў і сродкаў бюджэту) толькі ў тых пастаўшчыкоў, якія з'яўляюцца вытворцамі, або іх афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў.

Пералікі афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў, у якіх юрасобы змогуць закупляць тавары, будуць зацвярджацца рэспубліканскімі і мясцовымі органамі дзяржкіравання па ўзгадненні з віцэ-прэм'ерамі, якія курыруюць адпаведныя сферы эканомікі. Для ўключэння ў пералік афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў неабходна прадставіць эканамічнае абгрунтаванне набыцця тавараў у пастаўшчыка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі26

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі запусцілі «Дошку» — аналаг заходняга Miro1

У Польшчы затрымалі другога падазраванага ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

Іран распрадаў усе нафтавыя запасы з танкераў па-за межамі Персідскага заліва. Цяпер яму можа быць складана1

У Наваполацку падоўжаць трамвайную лінію. У перспектыве яна мае дайсці да Полацка4

Яшчэ адзін беларус пацярпеў у Бранскай вобласці

У Польшчы затрымалі двух кантрабандыстаў наркотыкаў з Беларусі. Ім пагражае да 30 гадоў зняволення1

Міністры абароны Расіі і Беларусі абмеркавалі неабходнасць «апераджальных дзеянняў» супраць Еўропы22

Джудзі Дэнч: Я больш не магу граць у спектаклях і фільмах ці чытаць1

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі26

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць