New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Былы авіядыспетчар расказаў польскім следчым усё, што яму вядома аб пасадцы самалёта з Пратасевічам, піша New York Times.
Выданне паведамляе, што былы дыспетчар перадаў падрабязныя доказы таго, што пасадка самалёта Ryanair праходзіла ў рамках аперацыі беларускіх спецслужбаў.
Дырэктар Дэпартамента нацыянальнай бяспекі Польшчы Станіслаў Жарын расказаў, што палякам удалося «атрымаць справаздачу непасрэднага сведкі дзеянняў на дыспетчарскай вышцы ў Мінску».
Па словах сведкі, супрацоўнік КДБ у дзень пасадкі самалёта знаходзіўся ў дыспетчарскай вышцы і ў вырашальны момант узяў пад кантроль авіядыспетчара. На працягу ўсяго інцыдэнту афіцэр КДБ падтрымліваў пастаянную тэлефонную сувязь з кіраўніцтвам.
Перабежчык цяпер дапамагае польскім пракурорам пабудаваць юрыдычную базу супраць беларускіх чыноўнікаў на будучым судзе.

Імя дыспетчара — Алег Галегаў, ён этнічны грузін, жанаты на беларусцы. Дзяжурыўшы на дыспетчарскай вышцы падчас інцыдэнту з Ryanair, Галегаў быў адказны за тое, каб паведаміць пілоту самалёта, што на борце была бомба і што ён павінен спыніць палёт у Вільню і прызямліцца ў Мінску з «меркаванняў бяспекі».
Пра дыспетчара чытайце ў нашым эксклюзіўным матэрыяле: Крыніцы: дыспетчар, які садзіў самалёт з Пратасевічам, з’ехаў разам з сям’ёй
З моманту свайго знікнення з Беларусі летам авіядыспетчар выдаліў усе свае акаўнты ў сацыяльных сетках.
Ён першапачаткова звязаўся з пасольствам ЗША ў Варшаве, але амерыканцы накіравалі яго да польскіх уладаў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары