Грамадства

Палітзняволенага студэнта асудзілі да 4 гадоў калоніі за адміністраванне тэлеграм-канала «Белыя халаты»

У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 21-гадовага палітвязня студэнта 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзіслава Марціновіча, якога амаль год утрымліваюць пад вартай у СІЗА-1. Яго абвінавацілі па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) шляхам адміністравання telegram-канала «Белыя халаты», паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядала суддзя Алена Ананіч, дзяржабвінавачанне падтрымліваў Аляксандр Рамановіч.

Студэнта затрымалі 19 лістапада — у той дзень таксама затрымалі журналістку Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна, якіх асудзілі ў далейшым за выдаванне медыцынскіх дакументаў забітага жыхара «плошчы пераменаў» Рамана Бандарэнкі. Уладзіслаў Марціновіч амаль год утрымліваецца ў СІЗА-1 у Мінску.

Суд над Марціновічам распачаўся 15 ліпеня, ён тады не прызнаў віну і сказаў на судзе:

«Спачатку гаворыцца аб стварэнні канала, потым аб распаўсюдзе. Хацелася б ведаць, мне ставіцца ўсё гэта ў сукупнасці: і распаўсюджванне, і стварэнне, і публікацыя? Ці з'яўляецца стварэнне і вядзенне канала злачынствам? Ці сапраўды кожны пост змяшчае заклікі і шкоду?»

27 кастрычніка суд па справе аднавіўся. На ім Уладзіслаў Марціновіч прызнаў віну. Як стала вядома на судзе, хадайніцтва аб поўным прызнанні віны і раскайванні ён накіраваў у Мінскі гарадскі суд з СІЗА 9 верасня. Паводле гэтага хадайніцтва, на Марціновіча паўплывала тое, што ён прабыў амаль год у СІЗА.

10 лістапада Уладзіслаў Марціновіч выступіў з апошнім словам, якое доўжылася паўтары гадзіны. Вялікую частку часу ён распавядаў пра нестыкоўкі ў справе.

«Пазбаўленне волі з'яўляецца для мяне некаторым перашкодай для навучання і засваення матэрыялу. Безумоўна, гэта дае, вядома, іншы досвед, але, правёўшы год у СІЗА, магу сказаць, што, напэўна, лепш бы я з гэтым досведам не сутыкаўся. Але, тым не менш, ён быў мною атрыманы. Спадзяюся, не занадта адаб'ецца ў далейшым, мае блізкія не будуць мне казаць, што я вельмі моцна змяніўся пасля турмы. Ну, паглядзім».

Падчас апошняга слова палітвязень падзяліўся сваімі планамі на будучыню:

«Скончыць медунівер, нарэшце стаць лекарам і лячыць людзей, працягнуць займацца навукова-даследчай дзейнасцю, развіваць лічбавую медыцыну і электронную ахову здароўя, надаць увагу пытанням тэлемедыцыны, працягнуць працаваць у плане інтэграцыі тых працэсаў, якія дыктуе новы інфармацыйны век».

Я стаўлю сваёй мэтай, і ў выпадку любога рашэння па дадзенай крымінальнай справе я не пазбаўлю сябе шляху да гэтай мэты <…> патрачу ўсе свае сілы і рашучасць на тое, каб наша цывілізацыя паспяхова дасягнула прагрэсу ў маральным, тэхналагічным і інтэлектуальным развіцці».

У выніку, 15 лістапада суддзя Алена Ананіч прызначыла Уладзіславу Марціновічу менавіта такое пакаранне, якое прасіў пракурор: чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду аддаць некалькі тысяч палітвязняў

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду аддаць некалькі тысяч палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску за вырошчванне канопляў затрымалі ўладальніка начнога клуба4

У калоніі адправілі толькі 27% карупцыянераў. А 67% адпусцілі дадому

Малдаўскі алігарх Плахатнюк прыязджаў у Маскву і Мінск з чужым пашпартам

«Мне пагражалі расстрэлам». Як пераследуюць беларусаў па «справе дваровых чатаў»4

Кэці Пэры схадзіла на спатканне з Джасцінам Трудо6

Біятланістка Лаўра Дальмаер загінула ў гарах Пакістана2

Даныя пакупнікоў упрыгожанняў Belaruskicry маглі трапіць у рукі сілавікоў. ГУБАЗіК пагражае крыміналкай за новыя заказы9

Офіс Ціханоўскай прапанаваў ЗША ідэю круглага стала з рэжымам Лукашэнкі. Але ёсць умовы47

Дзяўчыну запісалі ў дармаеды. Яна адказала, што не будзе працаваць, бо жаніх забяспечвае27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду аддаць некалькі тысяч палітвязняў

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду аддаць некалькі тысяч палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць