На аўдыякнігу з дзіцячымі вершамі Андрэя Скурко ўжо сабралі 70% ад неабходнай сумы
Наш калега напісаў у СІЗА 56 вершаў. З дапамогай каманды Бэйбус і народных артыстаў Беларусі яны займеюць гукавое суправаджэнне — стануць самастойнымі творамі для слухання.

Таксама іх аздобяць малюнкі. А рэшта грошай пойдзе Андрэеваму сыну.
Андрэй Скурко, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу, ад ліпеня за кратамі. Са сваім паўтарагадовым сынам Тамашом ён камунікуе толькі малюнкамі і вершамі. І гэтая вялікая любоў вылілася ў вялікія творы.
Падтрымаць праект можна па спасылцы.
«А на хвосціку — сцяжок, А у лапках — піражок!». «Дзіцячыя вершы, якія Скурко піша ў турме, — шэдэўры»
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары