Facebook-групу супраць акумулятарнага завода ў Брэсце ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Міністэрства інфармацыі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго ўнесена група ў Facebook «Брэст супраць будаўніцтва завода свінцовых АКБ».
Рашэнне аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі групы экстрэмісцкай прыняў Ленінскі суд Брэста 27 кастрычніка.
Такім чынам працягваецца ціск на праціўнікаў акумулятарнага завода ў Брэсце.
У чэрвені 2020 года Аляксандр Лукашэнка паабяцаў абвясціць у Брэсце рэферэндум наконт лёсу акумулятарнага завода.
« Хай вырашаць жыхары. Па акумулятарным як вырашыце, так і будзе. Я вам гэта гарантую і абяцаю. Я займу нейтральную пазіцыю, арганізую рэферэндум», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з мясцовымі актывістамі.
«Гэта непасрэдныя паўнамоцтвы прэзідэнта — арганізаваць рэферэндум у любым пункце краіны», — запэўніваў Лукашэнка.
Рэферэндум так і не адбыўся. Актывісты экалагічнага руху зазналі пераслед.
«Самы вялікі экалагічны прыхільнік у вас — гэта я». Лукашэнка паабяцаў правесці ў Брэсце рэферэндум
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары