Грамадства

Фядута ў СІЗА КДБ напісаў каментары да «Каласоў пад сярпом тваім». Цяпер чытае следчы

Што піша з-за кратаў вядомы літаратуразнаўца, палітолаг, журналіст Аляксандр Фядута, затрыманы ў красавіку ў Маскве па «справе аб дзяржперавароце»?

Цытаты прыводзіць «Народная воля».

Мяркуючы па лістах, Аляксандр Іосіфавіч і за кратамі не спыняе літаратурна-даследчай дзейнасці — піша каментары да рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»: «Па-ранейшаму важдаюся са сваім Караткевічам. Прыкладна 40% намечанага гатова… Следчаму адаслалі першыя чатыры сшыткі з маімі рукапісамі. Калі ў яго не будзе пярэчанняў, спадзяюся, яны трапяць у друк…»

Глыбокі знаўца рускай літаратуры, Фядута з самаіроніяй прызнаецца, што ў СІЗА КДБ упершыню прачытаў раман Маргарэт Мітчэл «Унесеныя ветрам» і зрабіў для сябе адкрыццё: аказалася, што раман, які ён адносіў да «дамскай літаратуры», уяўляе сабой «раскошную, вельмі жорсткую прозу». «Кніга амерыканскай хатняй гаспадыні (Маргарэт Мітчэл) напісана ніколькі не горш за кнігу рускага хатняга гаспадара (Льва Талстога)… З часоў Тэкерэя я не чытаў кніг, аўтары якіх адначасова так любілі б сваіх герояў і былі б настолькі да іх суровы», — прызнаецца вядомы літаратуразнаўца.

Наконт бытавых умоў Аляксандр Іосіфавіч паведамляе: «Ацяпленне ў нас уключылі, але жывём мы ў світарах і тэрмабялізне».

Дарэчы, у СІЗА Фядута зрабіў прышчэпку ад кавіду — расійскі «Спутнік V»: «Абодва ўколы я перанёс практычна нічога не адчуўшы. Рэкамендую ўсім. Але, зразумела, па жаданні».

Пра распарадак дня Аляксандр Іосіфавіч піша так: «Вечарам атрымліваю лісты. На некаторыя адказваю адразу, асабліва мастацкія пакідаю на наступны дзень, каб павыдасканальвацца ў фармулёўках і прадэманстраваць адрасату: маўляў, і мы валодаем мастацтвам слова! А вечарам — новая пошта. Калі штосьці прынеслі — радуюся, не — спадзяюся».

Чытайце таксама:
«Сёння ў дворыку знайшлі буслінае пяро». Што пішуць нашаніўцы з-за кратаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць