Грамадства

Новы аўдыязапіс з міліцыі. Афіцэры пра дэманстрантаў: «Яны — дзяржава, іх больш»

«Байпол» апублікаваў, як сцвярджаецца, чарговы запіс размовы прадстаўніка міліцэйскага кіраўніцтва Мінска са сваімі падначаленымі, дзе абмяркоўваюцца пратэсты і дзеянні сілавікоў. Аўдыязапіс размешчаны на YouTube-канале ініцыятывы, піша Tut.by.

Ініцыятыва «Байпол» апублікавала, як сцвярджаецца, аўдыязапіс нарады начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама палкоўніка міліцыі Аляксандра Сазонава з падначаленымі, дзе ён абмяркоўвае пратэсныя акцыі і працу на іх супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Калі менавіта быў зроблены аўдыязапіс, не паведамляецца.

На запісе чалавек, якога «Байпол» ідэнтыфікуе як Сазонава, кажа, што ў адным з ранніх сутыкненняў, якое адбылося ў Мінску каля Палаца спорту, першымі пачалі ўжываць сілу пратэстоўцы, а не супрацоўнікі міліцыі. Паводле яго слоў, менавіта гэта паслужыла прычынай таго, што была аддадзена каманда «хапаць усіх». У якасці прыкладу ён прыводзіць баявыя дзеянні на вайне, калі ў выніку іх могуць пацярпець мірныя жыхары. Чалавек на запісе кажа, што тактыка вядзення «рэвалюцыі» — збірацца невялікімі групамі, каб выматаць міліцыянтаў.

— На «Рызе», калі яны сабраліся там, іх пачалі ўсіх гасіць. Пасля гэтага разбегліся па дварах. Пачынаюць прачэсваць мясцовасць — хапалі па два, па тры. Патрапілі і нявінныя. Выйшаў з крамы — схапілі. Нашы, кажуць, паехалі на Акрэсціна, б.., распавядалі, ляжыць дзед, б…, якісьці. І ў дзеда сумка, б.., а ў сумцы нешта варушыцца. Пытаюцца: «Дзед, што ты тут сядзіш, б..?». Так, б.., кажа, з рыбалкі ехаў, б… А што ў цябе там варушыцца? Ляшчы, б.., яшчэ жывыя, кажа, яшчэ не здохлі. Гэта значыць, ну, трапляюць да такога маразму нават, — кажа, як сцвярджаецца, Аляксандр Сазонаў.

Ён ставіць пад сумнеў правільнасць працы «сістэмы адсейвання» і адзначае немагчымасць дакладна выкрыць у натоўпе «арганізатараў і куратараў». На яго думку, будавалі барыкады і актыўна процідзейнічалі праваахоўным органам людзі, якія «былі праплочаныя», а звычайныя грамадзяне ў асноўнай масе не ўдзельнічалі ў падобных дзеяннях, выказваючы пратэст мірна.

— Беларусы, вось глядзіце, па гэтых усіх акцыях яны ідуць радасныя, як на 1-га Мая, б… Са сцяжочкамі, шарыкамі, апранутыя, вусны чырвоненькія нафарбаваныя, у белых сукенках. Гэта што, б..? Вось гэтыя, як казалі, там наркаманы, там і вось гэта адкіды нашы? Не! Гэта тыя людзі, якія, я ведаю проста такіх людзей, простых нават са свайго дома міліцыянтаў, якія выйшлі супраць гвалту, вось і ўсё. А на тых, якія, ты паглядзі, ёсць жа відэа канкрэтнае, дзе, б.., сядзяць два такія бычкі, б.., да іх падбягаюць, кажуць: слухай, вунь, давай хутчэй, чо сядзіце? Б.., падскочылі і пайшлі там, б.., перад амапаўцамі танцаваць. Гэта не простыя людзі! — сцвярджае чалавек на запісе.

Іншыя людзі, якія ўдзельнічалі ў размове, таксама выказвалі сваё меркаванне. Адзін з іх заявіў, што лічыць няправільным жорсткія дзеянні ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага і прымяненне гвалту яшчэ да правядзення выбараў — менавіта гэта, з яго пункту гледжання, справакавала масавасць акцый. Чалавек, якога «Байпол» ідэнтыфікуе як Аляксандра Сазонава, у цэлым згодны з суразмоўцам, аднак адзначае, што завадатары таксама знаходзіліся ў натоўпе звычайных грамадзян.

— Па-другое, зразумейце — хто іх затрымлівае? З вышуку так бы не білі, так? З НОНа так бы не білі, у нас не… Ну, мы не ўмеем так біць. АМАП — ён ведае, як затрымліваць, правільна? Вы ж заўсёды бераце АМАП, калі на затрыманне, як яны працуюць? — кажа нібыта Сазонаў.

— Таварыш палкоўнік, ніяк. Яны не ўмеюць працаваць. Мы ўсё жыццё бралі «Алмаз» — вось яны ўмеюць працаваць. А АМАП — толькі падысці, у спіну з нагі і паржаць, усё, — пярэчыць адзін з прысутных.

— Ну, вось неяк з «Альфай» затрымлівалі, там рэальна наогул. Яны рэальна зазямлілі, усё, няма ніякіх лішніх удараў, нічога, — паўтарае яму іншы ўдзельнік размовы.

Па словах нібыта начальніка падраздзялення, у краіне на момант гутаркі дзейнічае «ўзмоцнены рэжым высокай небяспекі масавых беспарадкаў» — і сілавікі па ўсёй краіне працуюць, беручы гэта пад увагу. У тым ліку ён згадвае працу падчас пратэстаў сіл спецыяльных аперацый — ваеннага спецназа. Ён таксама каментуе паведамленні аб так званых цітушках — нефармальных фарміраваннях, якія павінны ўжываць сілу ў пэўных сітуацыях. Са слоў, як мяркуецца, Аляксандра Сазонава, гэтыя людзі — «супрацоўнікі, прафесіяналы, байцы» — з 12 жніўня пачалі працаваць у шэрагах пратэстоўцаў і выяўляць арганізатараў і тых, хто дае каманды, а затым паказваць на іх АМАПу і прадстаўнікам сіл спецаперацый, якія гэтых людзей затрымлівалі. Таксама нібыта Сазонаў у дыялогу сцвярджае, што з 12 жніўня была дадзеная каманда ўжываць гвалт толькі ў адказ на жорсткія дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

— Таварыш палкоўнік, а каго-небудзь п…лі пасля 12-га? — пытаецца адзін з прысутных.

— Ты маеш на ўвазе з боку мітынгоўцаў?

— Міліцыянтаў.

— Міліцыянтаў? Ніхто. А ведаеш чаму? Бо апазіцыя вырашыла паказаць, што мы мірная, мы добрая. Нават давай назавём гэта не апазіцыяй…

— Гэта не апазіцыя. Якая апазіцыя? Гэта проста людзі!

— Мы мірныя, мы добрыя, мы ходзім на парад. Паглядзіце, нашы людзі за сабой прыбіраюць.

— Так, усё прыгожа.

— Яны адно аднаму дапамагаюць, ваду прывозяць. Яны ўсе ветлівыя, радасныя. Вырашылі паказаць што? Што ўлада — гэта чорнае. Гэта трэба гэта паказаць. Яны не кажуць пра барыкады, яны не кажуць, хто быў на барыкадах. Паглядзі — з іх боку пра барыкады няма ніякай згадкі.

— Таварыш палкоўнік, секунду. Іх больш, іх больш. Яны дзяржава, іх больш, — кажа ўдзельнік размовы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Усе навіны →
Усе навіны

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі19

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны25

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года11

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

Ці патрэбна беларусам моцная рука? Эканаміст Львоўскі адказаў24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць