Улада

Лукашэнка сказаў, што яго не падтрымлівае прыкладна паўмільёна чалавек

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях удасканалення заканадаўства, закранаючы пытанне правядзення Усебеларускага народнага сходу, які павінен прайсці 11-12 лютага.

БелТА

Ён адзначыў, што на Усебеларускі народны сход могуць быць запрошаныя ў тым ліку прадстаўнікі апазіцыйнага пункту гледжання, калі яны хочуць весці дыялог і працаваць у імя краіны. «Абраныя дэлегаты, але калі хто-небудзь з палітычных, апазіцыйных — той, хто хоча размаўляць ад імя краіны, — мы іх запросім, мы ж дамовіліся. Нам хаваць няма чаго. Грамадства павінна ведаць нашу пазіцыю», — сказаў ён.

Лукашэнка дадаў, што ўсё больш і больш людзей адкрыта заяўляюць аб сваёй пазіцыі ў падтрымку дзейснага прэзідэнта і ўлады. «І ў папрок мне ставяць: першае — перадайце прэзідэнту, каб ён больш не казаў, што не хоча быць прэзідэнтам. Я гэта пачуў, маўчу. Ад гэтага маё меркаванне не памянялася, але кажуць людзі, мае прыхільнікі, якія падтрымалі нас. Па-другое, адкрыта і сумленна кажаце тое, што мы думаем, улада павінна адкрыта казаць, не баяцца, не выкручвацца. Мы, напэўна, таксама гэта робім. У тым ліку і сённяшняя нарада», — распавёў Лукашэнка

Ён канстатаваў, што ў Беларусі ёсць і заўсёды былі людзі, якія яго не падтрымліваюць, але неабходна лічыцца з меркаваннем большасці.

«Мы ведалі, што ёсць людзі, іх было нямала — каля паўмільёна. Яны і раней (прыкладна столькі) не галасавалі за дзейснага прэзідэнта. Дакладна так адбылося і ў апошнія выбары. Але трэба ж разумець, што каля 6 млн чалавек прагаласавалі за дзейсную ўладу, за дзейснага прэзідэнта», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка18

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску23

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка47

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам электробуса

У ДАІ не згодныя, што «табло ганьбы» на дарогах парушае законы аб персанальных даных3

Індыя збіраецца пашырыць супрацоўніцтва з Расіяй у яшчэ адной стратэгічнай сферы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка18

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць