Грамадства

Невядомыя ў масках забралі доктара-анестэзіёлага проста з працы

Дзмітрый Каўко — анестэзіёлаг, які працуе ў клініцы «Новы зрок» і РНПЦ дзіцячай хірургіі. Раніцай 12 лістапада людзі ў масках прыйшлі па яго проста ў афтальмалагічную клініку. Калегам не патлумачылі, чаму забіраюць доктара.

«Яго забралі проста з працы людзі ў цывільным і масках, адвезлі ў РУУС Савецкага раёна, — распавяла «Нашай Ніве» сястра Дзмітрыя. — Потым прывезлі дадому, ён узяў заплечнік з рэчамі, і зноў павезлі ў Савецкае РУУС».

Па словах сястры, цяпер Каўко знаходзіцца на Акрэсціна. Яго вінавацяць па артыкуле 23.34, днямі будзе суд. Што ставяць у віну Дзмітрыю, яго сястра не ведае.

Раней у доме доктара ўжо праходзіў ператрус.

«Мы разам жывём у прыватным доме. І ў нашым доме быў ператрус яшчэ 1 кастрычніка.

Ад самай раніцы да нас прыйшлі. Дзмітрый быў на працы, але яго тады не затрымлівалі, нічога такога. Забралі тады турыстычны інвентар. Дзмітрый ходзіць у паходы, ён нават удзельнічаў у беларускай экспедыцыі ў Антарктыду ў 2017-2018 гадах. Падчас ператрусу канфіскавалі бел-чырвона-белы сцяг, які там пабываў, — распавядае сястра Каўко. — Забралі турыстычную сякеру, пілу, дэкаратыўную шаблю. Таксама тэхніку: камп’ютары, тэлефоны.

І пасля ператрусу — цішыня.

Што там за крымінальная справа, мы так і не зразумелі. Перад ператрусам нам паказвалі пастанову пра крымінальную справу, але вельмі хутка. Што гэта за справа, я не змагла прачытаць.

Калі Дзмітрый вярнуўся з працы, яго ніхто нікуды не выклікаў. У якім ён статусе, таксама было незразумела. Дзмітрый у выніку сам неяк знайшоў нумар следчага, званіў, каб высветліць, што гэта было — але так і не змог дазваніцца.

Спрабаваў вярнуць канфіскаваныя рэчы — таксама безвынікова. Адказалі, што з РУУС усё перададзена ў СК.

Ён напісаў ліст у СК пра рэчы тыдні паўтары таму — адказ яшчэ не прыйшоў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць