Грамадства55

«Любіў жыццё і меў вялікія планы». Жонка Мікіты Крыўцова не верыць, што ён скончыў жыццё самагубствам

23 жніўня Алена Крыўцова падала ў Сьледчы камітэт заяву на завядзеньне крымінальнай справы па факце сьмерці мужа, бо не выключае ягонага выкраданьня і забойства, піша Радыё Свабода.

Алена Крыўцова, жонка знойдзенага пасьля зьнікненьня 26-гадовага Мікіты Крыўцова, ня верыць, што ён мог скончыць жыцьцё самагубствам.

Алена Крыўцова падала ў Сьледчы камітэт заяву

23 жніўня Алена Крыўцова падала ў Сьледчы камітэт заяву на завядзеньне крымінальнай справы па факце сьмерці мужа, бо не выключае ягонага выкраданьня і забойства.

«Ён быў вельмі жывы, любіў жыцьцё і па-чалавечы ня быў такім дужым, каб сябе забіць. Яшчэ ён меў вялікія пляны на далейшае жыцьцё, не зьбіраўся яго заканчваць. Гэта зусім на яго не падобна, што ён задушыўся. Гэта ня ён так зрабіў», — мяркуе Алена Крыўцова.

Алена Крыўцова ня верыць ў вэрсію, што прычынай самагубства мужа магло быць іх рашэньне скасаваць шлюб.

«Гады два ў нас ужо праблемы ў шлюбе, мы сапраўды абмяркоўвалі будучы развод, але гэта не было для яго стрэсам, мы спакойна пра гэта гаварылі. Мы думалі, што недзе пасьля верасьня падамо заяву, але пэўнай даты не прызначалі. Мікіта працаваў, працягваў захапляцца футболам — жыў паўнавартасным жыцьцём. Пра такі канец ён дакладна ня думаў і мне не казаў», — расказала Алена Крыўцова.

Жонка Мікіты Крыўцова прызнала, што да нядаўняга часу ня ведала, ці ўдзельнічаў яе муж у акцыях пратэсту, зьвязаных з выбарамі. Калі сёньня жанчына пабачыла відэа, дзе ён стаіць перад шэрагам АМАПу зь бел-чырвона-белым сьцягам, яна ня выключыла, што такое бывала і раней.

«Ён актыўны, баявы, не баіцца паказаць свае погляды. Гэта так», — сказала Алена Крыўцова.

Апазнаньня яшчэ не было

23 жніўня Алена правяла некалькі гадзін у Партызанскім РУУС і ў гутарцы са сьледчым раённага аддзелу Сьледчага камітэту. Пакуль жанчыне невядома, калі адбудзецца апазнаньне мужа і ці будзе яна ўдзельнічаць ў гэтай працэдуры.

«Ня ведаю, ці знайду сілы. Будзе бацька ягоны, гэта дакладна. Нам сказалі, што яшчэ ідзе анатамаваньне, таму нельга пабачыць цела. У выніку пакуль яго ніхто ня бачыў. Ані я, ані бацькі — не паказалі. Мяне апыталі. Магчыма, паведамяць заўтра, дзе і калі будзе апазнаньне», — сказала Алена Крыўцова.

Паводле аднаго зь сяброў Крыўцова з Маладэчна, які прасіў яго не называць, калі раніцай 12 жніўня Мікіта зьбіраўся на працу, то ўзяў з сабой рэчы, якія могуць прыдацца цягам некалькіх дзён. «Як ён зьнік, мы адразу не турбаваліся, бо не выключалі, што ён схаваўся. Інакш навошта браў тыя рэчы? То-бок ён пэўна падазраваў, што яго могуць затрымаць», — мяркуе сябра.

Хто такі Мікіта Крыўцоў

Фанат футбольнай каманды «Маладэчна» Мікіта Крыўцоў зьнік 12 жніўня. Паводле сваякоў, раніцай гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў Стан пад Менскам. Цела Мікіты Крыўцова было знойдзена 22 жніўня ў лесапаласе ў межах Менску. Паводле паведамленьня Сьледчага камітэту, Мікіта Крыўцоў задушыўся, сьлядоў крымінальнага характару на целе не было.

23 жніўня знайшлося відэа, на якім Мікіта Крыўцоў стаіць перад шэрагам АМАПу зь бел-чырвона-белым сьцягам на плошчы ў Маладэчне. Відэа зьнялі ўвечары 9 жніўня.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?36

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды смерці Мелказёрава1

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў66

«Найлепшы калядны падарунак»: беларуска перамагла бюракратыю і атрымала ў Нарвегіі пашпарт замежніка3

Лойка пра Лукашэнку: Ну нельга да такой ступені сачыць за парадкам дня дэмсіл1

«Хатняя гаспадыня», якая стала прэзідэнткай, але не змагла змяніць Нікарагуа 1

У прэстыжным ліцэі Варшавы зацкавалі ўкраінку. Міністр замежных спраў Украіны заклікае паказальна караць за ксенафобію16

Гайд па месцах, дзе можна традыцыйна адсвяткаваць Каляды3

Рутэ: Што б ні адбывалася ў Расіі, мы не павінны быць наіўнымі1

Выйшаў на свабоду палітзняволены навуковец Юрый Адамаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?36

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць