Выбары-20204747

«Мяне не прымушалі, гэта правакацыя і няпраўда». Што за прыгажуня сядзела ў першым шэрагу на пасланні Лукашэнкі?

Падчас трансляцыі паслання Лукашэнкі ў кадр траплялі не толькі сілавікі, дэпутаты і чыноўнікі, але і маладая прыгажуня, якая размясцілася ў першых шэрагах.

«Наша Ніва» пацікавілася асобай дзяўчыны.

Прыгажуню завуць Кацярына Лайбіс.

Яна родам з Гомеля (дарэчы, побач з ёю сядзеў якраз адзін сумна вядомы гамяльчук), але жыве і вучыцца ў Мінску ў педуніверсітэце імя Танка.

У дзяўчыны незвычайная спецыяльнасць: яна спецыяліст па інклюзіўнай адукацыі, то-бок працуе з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця.

«Яна са школы была актывісткай, валанцёрам. Скончыла школу з залатым медалём і цяпер сумяшчае вучобу ва ўніверсітэце з працай у школе. Кацярына працуе т'ютарам у адной з мінскіх школ, дапамагае дзеткам, — распавяла «Нашай Ніве» мама дзяўчыны. — Акрамя таго, Каця актыўны ўдзельнік БРСМ і заўсёды сустракала Лукашэнку, калі ён прыязджаў у Гомельскую вобласць. Яна і спявае, і здымаецца як мадэль, і актывістка, і фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2018» — таму яе паўсюль і запрашаюць.

Сёлета яна была ў Александрыі, напрыклад. Карацей, дзе на масавых мерапрыемствах Аляксандр Рыгоравіч — там і Каця. Вельмі ганаруся дачушкай маёй!»

«Наша Ніва» звязалася і з самой Кацярынай Лайбіс, але дзяўчына не захацела дзяліцца ўражаннямі ад выступу Лукашэнкі.

«Усё ўжо распавяла «Советской Белоруссии», прабачце. Чытайце там, усё там эксклюзіўна», — адказала яна.

Але ж у тэлеграм-канале «Нехта» з’явілася інфармацыя ад нібыта знаёмых Каці: што дзяўчына была ў адпачынку і не хацела прысутнічаць на пасланні, але яе абавязалі ўдзельнічаць. Інакш нібыта будуць праблемы на працы.

Лайбіс гэта абвяргае:

«Я чытала, гэта правакацыя і няпраўда. Для мяне гэта заўсёды прыемная прапанова».

Галасаваць дзяўчына таксама збіраецца за Лукашэнку.

«Канечне, галасаваць буду за Аляксандра Рыгоравіча. Бо за ім стабільнасць», — адказала Кацярына.

Каментары47

Цяпер чытаюць

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства13

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга аўто на мяжы з Польшчай яшчэ вырасла13

Джакузі з іржавай вадой за 800 рублёў: беларуска расказала пра сапсаваныя выхадныя ў санаторыі21

У сталіцы на месцы былых прамысловых прадпрыемстваў пабудуюць жыллё2

МЗС Расіі пракаментаваў магчымасць размяшчэння войскоўцаў краін НАТА ва Украіне6

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў5

У праваслаўным храме Ніжняга Ноўгарада здымалі гей-порна. У ім маглі ўдзельнічаць семінарысты11

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ў 2020‑м не адбылося расколу эліт у Беларусі28

Макрон: Мы павінны дапамагчы Украіне з дапамогай наземных войскаў2

Украіна прапанавала ЗША здзелку па пастаўках зброі на $100 мільярдаў і адмовілася ад тэрытарыяльных саступак Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства13

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць