Грамадства99

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?

«Прафсаюзная» больш не згадваецца ў планах чыноўнікаў.

Фота меркаванай станцыі «Прафсаюзная» са старых публікацый

Мінскі блогер Дзяніс Блішч у сваім тэлеграм-канале «Минск и минчанин» звярнуў увагу на вялікую публікацыю ў дзяржаўнай газеце «Рэспубліка» пра будаўніцтва новага ўчастка трэцяй лініі метро, у якой пра станцыю «Прафсаюзную» не згадваецца аніводным словам.

«Каб пасажыры маглі хутка і з камфортам дабрацца ў патрэбны пункт, працуюць 36 станцый. Неўзабаве першых пасажыраў прымуць яшчэ тры: «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы народаў», — піша аўтар гэтага матэрыяла.

А далей працягвае:

«Будаўніцтва новых станцый вядзецца паралельна. Усяго іх тры: «Пярэспа» (вул. Крапоткіна — пр. Машэрава), «Камароўская» (вул. Веры Харужай — вул. Максіма Багдановіча) і «Парк Дружбы народаў» (пл. Бангалор). Загружанасць метро на ўчастку, які будуецца, чакаецца добрая, бо новыя станцыі з'явяцца побач з густанаселенымі кварталамі».

Дзяніс Блішч адзначае, што чуткі пра адмову ад станцыі метро «Прафсаюзная» хадзілі ўжо даўно, яму пра гэта паведамлялі некалькі чытачоў. Але якога-небудзь афіцыйнага пацвярджэння гэтаму раней не было. Цяперашняя ж публікацыя ў «Рэспубліцы» ўскосна чуткі пацвярджае.

Каментары9

  • Товтивiлл
    19.08.2025
    Задаўся пытаннем, як зрабіць у Беларусі ўстойлівую дэмакратыю, бо ў нас не толькі багаты досвед дыктатур, але і Расія побач, якая толькі і чакае магчымасці прывесці да ўлады свайго чалавека, а потым зрабіць так, каб гэты чалавек гэтую ўладу не аддаў.

    Найперш трэба прыняць жорсткую Канстытуцыю. Як правіла, у краінах з жорсткай Канстытуцыяй дэмакратыя больш устойлівая. Напрыклад, у Балгарыі, каб змяніць Канстытуцыю, патрэбна падтрымка ¾ парламенту на трох паслядоўных галасаваннях у розныя дні. Вось такі фармат варта рэалізаваць і ў Беларусі.

    Другі пункт — гэта парламент. Можна пераняць ірландскую выбарчую сістэму. Члены Палаты прадстаўнікоў выбіраюцца па сістэме адзінага перадавальнага голасу (АПГ) у 39 выбарчых акругах з 3—5 мандатамі ў кожнай.

    Сістэма адзінага перадавальнага голасу (АПГ; англ. **single transferable vote, STV**) — гэта выбарчая сістэма, якая дасягае прапарцыйнага прадстаўніцтва без выкарыстання партыйных спісаў.

    Выбаршчык атрымлівае спіс кандыдатаў у шматмандатнай акрузе і павінен расставіць іх па парадку пераваг. Пераможцы вызначаюцца такім метадам падліку, які ўлічвае гэтыя перавагі і забяспечвае выбар тых, хто атрымае (з улікам перадачы галасоў) больш за вызначаную квоту.

    Гэтая сістэма часта выкарыстоўваецца ў англамоўных краінах: на выбарах у Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Індыі, Ірландыі, Мальце.

    Выбаршчыкі запаўняюць бюлетэнь, указваючы лічбы 1, 2, 3 і далей у парадку пераваг. Пасля закрыцця выбарчых участкаў урны дастаўляюцца ў цэнтр падліку галасоў, і наступнай раніцай пачынаецца падлік. Выбаршчык можа адзначыць колькі заўгодна кандыдатаў. Кожны бюлетэнь першапачаткова залічваецца ў карысць кандыдата першай перавагі, але падчас наступных этапаў падліку можа перадавацца іншаму кандыдату, калі першы ўжо абраны ці выключаны.

    Выбары ў парламент трэба праводзіць не за адзін дзень, а паступова — як у Сенат ЗША. Спачатку пераабіраецца 1/3 парламенту, праз два гады — яшчэ 1/3, і потым — апошняя траціна. Гэта неабходна для таго, каб, калі деструктыўныя сілы (накшталт "Альтэрнатывы для Германіі") пачнуць набіраць папулярнасць, яны не змаглі адразу выйграць выбары, а класічныя дэмакратычныя сілы змаглі адаптаваць свае праграмы пад запыты грамадства.

    Прэзідэнт прызначаецца парламентам і прадстаўляе на зацвярджэнне парламенту членаў ураду.

    Замцаваць у Выбарчым кодэксе забарону на ўдзел у выбарчых камісіях для бюджэтнікаў (тых, хто атрымлівае заробак з бюджэту). Напрыклад, фармаваць выбаркамы, як прысяжных у ЗША: грамадзянін выпадковым чынам выбіраецца ў склад камісіі, яму даецца аплачваны адпачынак на час выканання абавязкаў члена выбарчай камісіі, пасля выбараў ён вяртаецца на асноўную працу.

    Таксама канстытуцыйна забараніць дзяржаве валодаць СМІ або дзяржаўнымі кампаніямі.

    Фінансаванне кандыдатаў у парламент павінна адбывацца за кошт падаткаў. Падаткаплацельшчык можа накіраваць пэўны працэнт сваіх абавязковых падаткаў канкрэтнаму кандыдату ў Сойм.

    На мой погляд, гэта і будзе ўстойлівая дэмакратыя, улічваючы, што мы знаходзімся ў зоне рызыкі.
  • грошаў няма
    19.08.2025
    Вось і весь адказ
  • Ганка
    19.08.2025
    Кашмар, не, пешшу там хвілін 10 - гэта маладым людзям, а старым - з паўгадзіны ісьці павольна. Да таго ж, у Менску адлегласьць паміж станцыямі мэтро складае 800-1200 мэтраў, а ад станцыі Няміга да плянаванае Прафсаюзнае - ажно 1350 мэтраў. Паводле вашае лёгікі, на праспэкце Незалежнасьці, напрыклад, паміж любымі станцыямі сіняе лініі можна за 5 хвілін прайсьціся.

Цяпер чытаюць

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу11

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка хоча паставіць на «Паланэзы» ядзерныя боегалоўкі31

Сям'я збіралася паехаць на мора, але сына праз мяжу не прапусцілі. Яго пашпарт забракавалі па незвычайнай прычыне15

Пасля канцэрта Макса Коржа ў Варшаве затрымалі 13 беларусаў, семярых — па крымінальных справах13

Веткаўскі музей пасля чыстак шукае новых навуковых супрацоўнікаў4

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА10

Зяленскі пракаментаваў магчымае месца сустрэчы з Пуціным11

Плітку ў гомельскіх школах замест рабочых клалі настаўнікі10

Цэхам зборкі стаў звычайны гараж. Мінскі архітэктар з нуля збірае свае ўнікальныя машыны2

Пасылкі з Ozon затрымліваюцца. Чаму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу11

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць