Здарэнні1010

Пад Мінскам камунальнікі забілі сабаку і з'ехалі. У ЖКГ ва ўсім абвінавацілі «канапных крытыкаў»

На станцыі ў Пятрышках двое мужчын са спецмашыны стрэлілі ў сабаку. Сабака памер, людзі былі абураны, але камунальнікі кажуць, што яны не вінаватыя.

Фота з Treads

Сумную гісторыю гібелі сабакі распавёў у Threads відавочца. Паводле яго слоў, двое мужчын прыехалі на спецаўтамабілі на чыгуначную станцыю, стрэлілі ў сабаку і з’ехалі. Пёс у выніку памёр.

«Проста прыехала гэта машына з фота з двума людзьмі, воплеск /стрэл, віск сабакі. Яна адышла метраў 70-100, 5-10 хвілін сутаргі, мача лілася. Яе яшчэ жывую павезлі ў ветклініку, але літаральна адразу яна памерла», — распавёў відавочца.

Паводле слоў аўтара паста, на пытанне, «што вы робіце, навошта стрэлілі ў сабаку?», невядомыя мужчыны сказалі, што нічога не рабілі і хутка з’ехалі.

Пост з фатаграфіяй забітага сабакі выклікаў хвалю абураных каментарыяў. Разабрацца ў сітуацыі вырашыла дзяржаўная газета «Прысталічча». Праўда, ужо з самага пачатку раённыя прапагандысты занялі адзін канкрэтны бок — камунальнікаў. Тых, хто абурыўся такім стаўленнем да жывёлы, аўтар матэрыялу назваў «канапнымі валанцёрамі».

У ЖКГ распавялі сваю версію. Яны кажуць, што заяўку на адлоў бяздомных сабак пакінулі мясцовыя жыхары. Яны паскардзіліся і ў міліцыю, сілавікі гэтую заяўку таксама адправілі камунальнікам.

Машына, на якой прыехалі камунальнікі. Фота з Threads

Адловам безгаспадарчых жывёл у Мінскім раёне займаецца арганізацыя «Жылішчнік Міншчыны». Намеснік дырэктара прадпрыемства Вера Мацкевіч распавяла, што заявак паступае шмат. У тым ліку з Пятрышак.

Па версіі Мацкевіч, скандальная сітуацыя адбылася так: спецыялісты выехалі па заяўцы на чыгуначную станцыю, стрэлілі ў сабаку седатыўным, але потым з кута выбеглі жыхары вёскі.

«Пачалі абурацца працай нашых спецыялістаў і не далі забраць сабаку. А потым сабаку перанеслі на тэрыторыю прыватнага дома, куды ўжо патрапіць нашы спецыялісты не могуць», — заявіла Мацкевіч.

Судзячы па ўсім, мясцовыя жыхары накрылі забітага пса мяшком і падпісалі: «Труп сабакі не чапаць».

Камунальнікі запэўніваюць, што не выкарыстоўваюць яды пры адлове сабак. Яны страляюць седатыўным прэпаратам. Мацкевіч лічыць, што сабака ў Пятрышках памёр праз праблемы са здароўем.

«Мы выкарыстоўваем седатыўны сродак, а не яды. Але калі здароўе ў жывёлы слабае, часам здараецца непрадбачанае. Візуальна ж не вызначыш, у якім стане сэрца ў ката ці сабакі… Бывалі і лятальныя вынікі, але гэта вялікая рэдкасць», — кажа намесніца дырэктара.

Жывёлу, якая не можа рухацца, як сцвярджае Мацкевіч, адвозяць у пункт часовага ўтрымання. Камунальніца назвала людзей, якія абураліся, «канапнымі крытыкамі» і прапанавала ім з'ездзіць у прытулак і дапамагчы жывёлам.

«Ужо там сабакі і каты чакаюць свайго часу, калі яны патрапяць у любячую сям’ю. І так, шанцуе далёка не ўсім. Таму канапным крытыкам раю не пісаць гнеўныя каментарыі, якія ніяк не вырашаюць сітуацыю, а купіць пару пакаў корму і з’ездзіць на Гурскага (пункт часовага ўтрымання безгаспадарчых жывёл. — Прим.)», — заявіла Мацкевіч.

Каментары10

  • Уся сутнасць
    19.08.2025
    Забіць, пасадзіць, выпхнуць з краіны.
  • Ігар
    19.08.2025
    Навошта вы разводзіце гэтую істэрыю? Я сам быў толькі што сустрэў ночу ў Мінску велізарную стаю і ведаеце што? Мыслі аб гуманным абыходжанні адыходзяць на другі бок калі ты сам адчуваеш сабе як патэнцыйны кавалак мяса.
  • Штольц
    19.08.2025
    Садисты в ЖКХ, садисты в милиции, садисты в газетах... страна для жизни, не иначе.

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць