Грамадства33

Жанчына пашкадавала каня ў парку «Сула» і пачала кампанію ў яго абарону. Ёй адказалі

У сацсетцы Threads разгарэліся спрэчкі пасля відэа, дзе наведвальніца гістарычнага парку «Сула» пад Стоўбцамі абурылася выкарыстаннем у парку ў якасці забавы конкі з запрэжаным канём. Ёй адказалі і каментатары, і адміністрацыя парку, піша Tochka.by.

Жанчына сцвярджала, што нібыта адна і тая ж жывёліна цэлы дзень цягае цяжкі вагончык з людзьмі без перапынку і назвала гэта жорсткім абыходжаннем. Жанчына заклікала распаўсюджваць яе відэа, каб прыцягнуць увагу зоаабаронцаў.

Публікацыя сабрала каля 500 каментароў і меркаванні адносна яе падзяліліся. Адныя падтрымалі аўтарку і патрабавалі спыніць эксплуатацыю коней, іншыя ж адзначалі, што насамрэч у «Суле» вельмі добра абыходзяцца з жывёламі: іх рэгулярна мяняюць, яны маюць выгул, харчаванне і ветэрынарны нагляд.

Некаторыя карыстальнікі падкрэслілі, што конка — гэта гістарычны від транспарту, і ягоная дэманстрацыя з’яўляецца часткай атмасферы парку.

Журналісты Tochka.by звярнуліся па каментар у адміністрацыю «Сулы». Там заявілі, што ўсе жывёлы ўтрымліваюцца ў парку ў вельмі добрых умовах:

  • у штаце ёсць ветэрынар і конюх;
  • коні маюць збалансаванае харчаванне, пастаянны доступ да вады і адпачынку;
  • пасля некалькіх гадзін працы жывёліну адпраўляюць на выгул у поле;
  • конка працуе толькі 2—3 дні на тыдзень і каля пяці месяцаў на год, у залежнасці ад надвор’я.

Таксама ў парку падкрэслілі, што канструкцыя пуцей зроблена так, каб вагончык каціўся накатам, таму каню не трэба прыкладаць вялікіх высілкаў.

Гэтыя коні жывуць у «Суле» ўжо шмат гадоў, і іх ніколі не мянялі — што таксама, на думку адміністрацыі, сведчыць пра добрае стаўленне да жывёл.

Пасля шырокага абмеркавання праблемы ў СМІ і сацсетках аўтарка відэа апублікавала новы пост з прабачэннямі. Яна прызналася, што сама ніколі не была ў парку, а свой папярэдні запіс зрабіла, абапіраючыся на чужыя словы. Жанчына напісала, што яе выказванне было неабдуманым, яна ўжо выдаліла публікацыю і не мае прэтэнзій да парку гісторыі «Сула».

Каментары3

  • Самі ж ведаеце, як усё працуе
    19.08.2025
    Калі конікі не будуць катаць разявак, парк звольніць фельдчара і конюха, а конікі пойдуць на мыла
  • Люблю котиков
    20.08.2025
    Жэншчына - типикал зоошиза
  • строю
    20.08.2025
    Мяняюць. Сам бачыў. А вось авечак і коз шкада. Іх сюсі-пусі адназначна замучваюць да канца дня.

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай8

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай8

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць