Выбары-20201414

«На працягу паўгода будуць кіраваць тыя ж чыноўнікі, што і цяпер. А пасля новыя выбары» — праграма Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская апублікавала выбарчую праграму «Краіна для жыцця. Краіна для нашых дзяцей». У ёй кандыдатка расказвае гісторыю свайго арыштаванага мужа Сяргея Ціханоўскага, таксама абяцае правесці новыя прэзідэнцкія выбары і рэферэндум аб Канстытуцыі на працягу паўгода.

Святлана Ціханоўская, фота Надзеі Бужан

«Пасля маёй перамогі на выбарах на працягу пераходнага перыяду краінай будуць кіраваць тыя ж чыноўнікі, што і цяпер, за выключэннем тых, хто груба і адкрыта парушаў закон. Тых, хто сыдзе ў адстаўку, заменяць прафесіяналы з ліку дзяржаўных служачых», — адзначае Ціханоўская.

«Я прызначу правядзенне рэферэндуму з прапановай вярнуцца да першапачатковай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 года, якая скарачае паўнамоцтвы прэзідэнта, устанаўлівае абмежаванне на колькасць тэрмінаў знаходжання на пасадзе і забяспечвае падзел улад. Рэферэндум будзе праводзіцца адначасова з выбарамі прэзідэнта.

Я аднаўлю законнасць у сферы крымінальнага і адміністрацыйнага працэсу. Справы ў дачыненні да палітвязняў будуць спыненыя. Правядзём амністыю для тых, хто ўпершыню ўчыніў няцяжкія злачынствы, у тым ліку для дзяцей, асуджаных па артыкуле 328. Усе неправасудныя прыгаворы і пастановы за перыяд выбарчай кампаніі будуць адменены з вяртаннем выплачаных штрафаў і выплатай кампенсацый пацярпелым. Для забеспячэння наглядных функцый на пераходны перыяд мною будуць прызначаны новы генеральны пракурор і новы старшыня Вярхоўнага суда», — гаворыцца ў праграме.

Пасля Ціханоўская тлумачыць, што разумее пад выразам «вярнуць краіну людзям» — ствараць рабочыя месцы ў Беларусі, даць магчымасць працаваць і зарабляць, зняць бар'еры для развіцця малога і сярэдняга бізнэсу.

«Незалежнасць — наша абсалютная каштоўнасць, мы яе не прадаём, не гандлюем, не абмяркоўваем. Мы павінны стварыць партнёрства на роўных, а не залежнасць ад газавай або крэдытнай «іголкі»», — падсумоўвае Ціханоўская. 

Каментары14

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць