Здарэнні44

«Усё пачыналася як звычайная прастуда». Памёр 35-гадовы мінчук, на «карону» перахварэла ўся яго сям'я

35-гадовы мінчук Аляксей Іваноў памёр яшчэ 19 красавіка, але сваякі паведамілі пра гэта прэсе толькі нядаўна. Яны кажуць, што хранічных захворванняў мужчына не меў. А прычынай смерці стала менавіта «карона».

«Наша Ніва» звязалася з Аленай, удавой Аляксея.

«Усё пачыналася як звычайная прастуда: у мужа балела горла, павысілася тэмпература… Пасля захварэла і я, і бацькі мужа (мы жывём разам). У выніку нас чацвярых шпіталізавалі — ва ўсіх была пнеўманія.

Зрабілі тэсты на каранавірус — ва ўсіх станоўчыя, — распавяла жанчына. — Дзе мы маглі заразіцца, не ведаю. Меры бяспекі выконвалі заўсёды, калі на вуліцу, то толькі ў масках і пальчатках. Муж працаваў з дома, таксама нікуды не хадзіў».

У бальніцы Аляксею трохі палепшала, але пасля рэзка стала горш. Праз 10 дзён пасля шпіталізацыі ён памёр.

«У пасведчанні аб смерці так і напісалі — «COVID-19», — кажа Алена. — Бо муж быў абсалютна здаровы, ніякіх хранічных захворванняў не меў».

Сама Алена і бацька Аляксея паціху паправіліся. Толькі свякроў правяла ў бальніцы амаль месяц — на днях жанчыну выпісваюць.

«Прэтэнзій да дактароў я не маю, яны рабілі, што маглі», — кажа Алена.

Адметна, што падчас падрыхтоўкі матэрыялу карэспандэнт «Нашай Нівы» гаварыў з суседзямі. У тым самым пад'ездзе некалькі чалавек паведамілі, што сядзяць дома з прастудамі. 

«Не, гэта не «карона»… Але не заходзьце да нас, мы на самаізаляцыі», — кажуць людзі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць