Літаратура

Абвешчаны поўны спіс прэміі Арсенневай

У поўны спіс сёлетняй прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі ўвайшло 19 кніг.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся паэтычныя кнігі на беларускай мове, выдадзеныя ў 2019 годзе. Таксама прымаліся кнігі 2018 года, пры ўмове, што яны не былі пададзеныя на прэмію ў мінулым годзе.

Поўны спіс намінантаў на прэмію імя Наталлі Арсенневай:

Валянціна Аксак «Кава ў арліным гнязьдзе». Выдавецтва «Кнігазбор», Мінск.

Аляксандр Арцішэўскі «Тарнова». Выдавецтва «Галіяфы», Мінск.

Яўген Аснарэўскі «Сакавіцкія Зайцы». Выдавецтва «Палiграфiкс», Гродна. 

Генадзь Аўласенка «Паэзія без габарытаў». Выдавецтва «Чатыры чвэрці», Мінск.

Крысціна Бандурына «HOMO». Выдавецтва «Галіяфы», Мінск.

Данута Бічэль-Загнетава «Гускі вяртаюцца». Выдавецтва «ЮрСаПрынт», Гродна.

Святлана Варонік «Пацеркі даверу». Выдавецтва «Кнігазбор», Мінск.

Цемрык Велет «Злом». Выдавецтва «Галіяфы», Мінск.

Вольга Гапеева «Чорныя макі». Выдавецтва «Галіяфы», Мінск.

Павел Данілаў «Крыгаход душы». Выдавецтва «Кнігазбор», Мінск.

Ігар Кулікоў «Храм ракі». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск.

Нiна Лiстота «Запрашэнне». Выдавецтва «Янушкевiч», Мiнск.

Вераніка Луня «Табе. І толькі Табе». Выдавецтва «Чатыры чвэрці», Мінск.

Павел Міхалькевіч «Чорная архідэя». Выдавецтва «Галіяфы», Мінск.

Вольга Нікіценка «Сузор’е птушкі». Выдавецтва «МІНКОПРЫНТ», Мінск.

Ігар Сідарук «Непазьбежны лістапад». Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» пры ўдзеле беластоцкага выдавецтва «Ekopress», Полацк-Беласток.

Таццяна Тамілава «Феі». Выдавецтва «Галіяфы», Мінск.

Андрэй Хадановіч «Школа травы». Выдавецтва «Кнігазбор», Мінск.

Юрась Шамецька «Непрадказальнае». Выдавецтва «Кнігазбор», Мінск.

У журы прэміі Наталлі Арсенневай сёлета ўвайшлі: паэт і загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі, паэтка, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук, выкладчыца сусветнай літаратуры Вольга Гронская, паэт, літаратуразнаўца, архівіст, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, выкладчыца Анжэла Мельнікава, паэтка, бард, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Лера Сом.

Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай (1903—1997) у 2017 годзе і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Лаўрэатамі прэміі былі Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі «Толькі вершы», Алесь Разанаў за кнігу «Перавыбранае» і Марыя Мартысевіч за кнігу «Сарматыя».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я Вані Сцяцэнкі збіраецца ехаць у клініку ў Дубай. Грошы ўжо ўсе прыйшлі

Маркі з работамі Рубенса і хатнія музеі. Беларускія энтузіясты збіраюць незвычайныя калекцыі

«Дай пяць, Павароці». У Італіі вакол помніка вядомаму тэнару залілі коўзанку

На аўкцыёне прадалі карціну Рубенса, якая некалькі стагоддзяў лічылася страчанай

У Мінску прадаецца навагодняя елка больш чым за 8 тысяч рублёў ФОТАФАКТ1

Найлепшым футбалістам Беларусі 2025 года прызнаны Валерый Грамыка

Пуцін спазніўся на сустрэчу з Уіткафам амаль на тры гадзіны13

Расія можа атрымаць вайскова-марскую базу ў Судане1

Кіраўніком расійскай дыверсійнай сеткі ў Польшчы быў ураджэнец Украіны з пашпартам РФ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць