Свет55

Кіраўніком расійскай дыверсійнай сеткі ў Польшчы быў ураджэнец Украіны з пашпартам РФ

Нацыянальная пракуратура Польшчы паведаміла, што кіраўніком шпіёнска-дыверсійнай групы, якая дзейнічала ў інтарэсах расійскай разведкі на тэрыторыі краіны, быў 28‑гадовы грамадзянін Расіі родам з Украіны Міхаіл Міргародскі, піша выданне «Агентство».

Міхаіл Міргародскі

Паводле даных польскай пракуратуры, Міргародскі стварыў і ўзначаліў злачынную групу ў складзе як мінімум 30 чалавек, якая займалася шпіянажам, дыверсіямі і прапагандай у інтарэсах Масквы. Членам групы даручалася:

  • назіраць за вайсковымі аб’ектамі;
  • усталёўваць GPS-перахопнікі і прылады для перадачы даных з аб’ектаў крытычнай інфраструктуры (аэрапорты, чыгуначныя станцыі, вайсковыя аб’екты, памежныя пераходы на польска-ўкраінскай мяжы);
  • распаўсюджваць прарасійскія, антыўкраінскія і антынатаўскія ўлёткі;
  • прымяняць фізічны гвалт, падпальваць і знішчаць маёмасць украінцаў і беларускіх дысідэнтаў;
  • планаваць сыходы з рэек цягнікоў і іншыя акты дыверсій.

Для фінансавання сваёй дзейнасці Міргародскі выкарыстоўваў крыптавалюту.

Міхаілу Міргародскаму выставілі пяць абвінавачванняў:

  • стварэнне і кіраванне арганізаванай злачыннай групай;
  • арганізацыя дзейнасці замежнай разведкі;
  • арганізацыя замаху на катастрофу на транспарце;
  • падбухторванне да гвалту і знішчэння маёмасці;
  • фінансаванне тэрарызму.

«Агентство» даведалася, што Міргародскі нарадзіўся ў горадзе Светлаводск Кіраваградскай вобласці Украіны, але доўгі час жыў у Расіі і мае расійскае грамадзянства.

З 2008 па 2014 год ён жыў у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, дзе бацька Міргародскага працаваў прарабам. Потым сям’я пераехала ў падмаскоўныя Балашыху, а пасля Кашыру.

У Балашысе Міхаіл Міргародскі жыў непадалёк ад цэнтра групы спецназу «Альфа» ФСБ, у суседнім з ім доме жыў былы ахоўнік Віктара Януковіча Сяргей Шкрабатоўскі.

Міргародскі з’яўляецца пастаянным кліентам банкаў і мікрафінансавых арганізацый і мае запазычанасць у 634 тысячы рублёў (каля 8200 даляраў). Працаваў у «Тинькофф банку», адміністратарам у дэвелаперскай кампаніі і спецыялістам у іншай кампаніі.

Расследаванне па гэтай шпіёнскай справе пачалося ў 2023 годзе. Па ёй ужо асуджаныя 16 чалавек (12 украінцаў, 3 беларусы, 1 расіянін). Яшчэ 8 чалавек знаходзяцца пад следствам (сярод іх расіянін, 3 беларусы, па аднаму грамадзяніну Украіны, Польшчы і Літвы).

Судовыя паказанні засведчылі, што ўдзельнікі сеткі атрымлівалі выплаты ў крыптавалюце:

  • 5 USD — за распаўсюд лістовак і налепак;
  • 300—400 USD — за ўстаноўку вэб-камер або GPS-перадатчыкаў у стратэгічных месцах;
  • 10 000 USD — за арганізацыю сходу цягніка з вайсковай дапамогай Украіне.

Каментары5

  • Szczebrzeszyn
    02.12.2025
    Давайце згададаемя, расійскія дыверсанты камунікаваліся не на польскай, беларускай ці ўкраінскай, а на расейскай?

    Якое супадзенне, што чарговы раз какая разница.
  • ККК
    02.12.2025
    Гэтая блявоціна кіравала групай 26 камісарау́ !?
    Ня верыцца.
    палякі ,,схавалі,, фота сапрау́днага рэзідэнта ?
    Хучэй за у́сё так .
  • Klaus
    02.12.2025
    Szczebrzeszyn , Чаебрецюн, ты права - Все диверсанты в Польше общаются по-русски. И носят будённовку и красные революционные шаровары. Благодаря чему их быстро вылавливают.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць