Трагічны выпадак здарыўся днём 2 снежня каля вёскі Дамашэвічы. Двое мужчын рыбачылі на лодцы, яна раптам перакулілася, і абодва апынуліся ў вадзе.
Аднаму рыбаку ўдалося выбрацца і выклікаць МНС, піша «Наш край». Ратавальнікі знайшлі другога мужчыну. Дапамагчы яму не ўдалося. Медыкі брыгады хуткай дапамогі канстатавалі смерць.
— На жаль, абодва былі без выратавальных камізэлек, якія маглі б выратаваць і другога мужчыну, — звярнулі ўвагу мясцовыя ратавальнікі на вадзе.
Выратаваны мужчына — 54‑гадовы жыхар Ляхавіч. Загінулы — 69‑гадовы жыхар Баранавіцкага раёна.
Каментары
[Зрэдагавана]