Вызначылі новы парадак выкарыстання навігацыйных пломбаў для замежных грузавікоў
Урад Беларусі ўстанавіў новыя правілы выкарыстання навігацыйных пломбаў — электронных прылад, якія дазваляюць у рэальным часе адсочваць рух грузавога транспарту і фіксаваць ускрыццё грузавых адсекаў. Адпаведны дакумент 3 снежня апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Навігацыйныя пломбы цяпер можна выкарыстоўваць замест мытнага суправаджэння або як сродак ідэнтыфікацыі, але ў шэрагу выпадкаў іх выкарыстанне становіцца абавязковым.
Паводле новых правіл, замежныя грузавікі, якія ўязджаюць у Беларусь з Літвы, Латвіі і Польшчы, а таксама пустыя фуры, зарэгістраваныя ў краінах Еўрасаюза, павінны абавязкова мець навігацыйныя пломбы. Акрамя таго, пломбы патрабуюцца пры перавозцы небяспечных грузаў.
Пры гэтым існуюць выключэнні: транзіт з расійскай Калінінградскай вобласці, вялікагрузныя і цяжкавагавыя транспартныя сродкі са спецыяльнымі дазволамі, перавозка жывёлы, пошты, гуманітарнай дапамогі, тавараў асабістага карыстання, а таксама ўезд праз беларуска-расійскі ўчастак мяжы.
Прымяненне навігацыйных пломбаў у міжнародных перавозках Беларусь пачала ў 2018 годзе па распараджэнні Лукашэнкі аб кантролі транзіту. Сістэма стала элементам маніторынгу тавараў пад мытнымі працэдурамі і за апошнія гады толькі пашырае сферу выкарыстання — у тым ліку для кантролю перавозак спіртаўтрымальных і небяспечных грузаў.
На наступным тыдні літоўскія перавозчыкі плануюць пратэст у цэнтры Вільні на праспекце Гедыміна
Кіраўнік арганізацыі літоўскіх перавозчыкаў асабіста з'ездзіў у Беларусь, каб абмеркаваць сітуацыю з фурамі
У Літве дамовіліся пра спрошчаны парадак вяртання з Беларусі затрыманых паўпрычэпаў
Лукашэнка патрабуе ад Літвы палітычных перамоў на ўзроўні МЗС. Фуры застаюцца ў закладніках
Каментары