Цяпер уязная віза ў Егіпет каштуе 45 долараў замест ранейшых 25. Адпаведнае рашэнне падпісаў прэзідэнт краіны Абдэль Фатах ас-Сісі.

Фота ілюстрацыйнае
Павышэнне было прапанаванае Міністэрствам замежных справаў Егіпта і зацверджанае парламентам 2 лістапада.
Унутры краіны ініцыятыва выклікала крытыку: некаторыя чыноўнікі асцерагаюцца, што рост цэнаў можа зменшыць канкурэнтнасць егіпецкага турыстычнага рынку.
Для беларусаў віза для ўезду ў Егіпет таксама патрабуецца — яе можна атрымаць па прыбыцці ў аэрапорце.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары