Каханне і сэкс2323

Японцы дагэтуль не займаюцца сэксам. І ніхто не ведае чаму

Прыкладна кожны дзясяты жыхар Японіі дасягае 30‑гадовага ўзросту, так ні разу і не ўступіўшы ў інтымныя адносіны. Навукоўцы пакуль не могуць дакладна патлумачыць прычыны гэтай з’явы.

Ілюстрацыйны малюнак, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту. Крыніца: Vecteezy.com

Нядаўні маштабны агляд даследаванняў, на які звяртае ўвагу BBC Science Focus, паказаў, што маладыя людзі ў Японіі ўсё радзей уступаюць у інтымныя адносіны, і гэтая тэндэнцыя набірае абароты.

Згодна з аглядам, прыкладна палова японцаў дасягае 25-годдзя, не маючы ніякага сэксуальнага вопыту, а кожны дзясяты захоўвае цнатлівасць да 30 гадоў.

Аднак нават тыя, хто ўжо страціў цноту, не адрозніваюцца высокай сэксуальнай актыўнасцю. Анлайн-апытанні 2020‑х гадоў паказваюць, што каля паловы дарослых японцаў ва ўзросце ад 20 да 49 гадоў з'яўляюцца «сэксуальна неактыўнымі», што азначае адсутнасць сэксу на працягу апошняга года.

Нацыянальнае «зацішша»

Гэты перыяд сэксуальнага спакою пагоршаў за апошнія дзесяцігоддзі. Калі ў 2002 годзе толькі траціна японцаў ва ўзросце 20—24 гадоў паведамляла пра адсутнасць сэксуальнага вопыту, то да 2020‑х гадоў гэты паказчык мог вырасці да 60% сярод мужчын і 51% сярод жанчын той жа ўзроставай групы.

Да такіх высноў прыйшлі аўтары, калі прааналізавалі 38 публікацый, заснаваных на 43 апытаннях аб сексуальных тэндэнцыях у краіне ў перыяд з 1974 па 2024 год.

Цікава, што на фоне зніжэння сэксуальнай актыўнасці ў шлюбе і адносінах папулярнасць парнаграфіі і сэкс-паслуг застаецца высокай, асабліва сярод мужчынскай часткі насельніцтва. Напрыклад, у некаторых апытаннях, праведзеных з 2008 па 2024 год, да 60% японскіх мужчын прызналіся, што раней плацілі за сэкс.

Чаму так адбываецца?

Аўтары даследавання адзначаюць, што сэксуальныя паводзіны ў Японіі ўяўляюць сабой «загадкавую і супярэчлівую сумесь усёдазволенасці і чакання стрыманасці». Хаця дакладнай прычыны феномену няма, даследчыкі вылучылі некалькі ключавых фактараў.

Адсутнасць жадання. Адной з верагодных прычын з'яўляецца тое, што людзі проста гэтага не хочуць. Анлайн-апытанне 2020 года паказала, што 20—30% мужчын ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў заявілі аб нежаданні займацца сэксам, як і каля 40% жанчын у абедзвюх узроставых групах.

Прагматызм. Аўтары выказалі здагадку, што, магчыма, незамужнія дарослыя людзі ва ўзросце 20 і 30 гадоў не жадаюць марнаваць час і грошы на спатканні з людзьмі, з якімі яны не плануюць браць шлюб.

Гендарныя ролі. Для жанчын ідэя шлюбу можа здавацца не такой ужо і прывабнай у культуры, дзе ад іх чакаецца, што яны возьмуць на сябе большую частку адказнасці за хатнія справы.

Альтэрнатывы. Аўтары выказваюць думку, што японскія дарослыя менш саромеюцца цнатлівасці і ўстрымання, чым іх равеснікі ў такіх краінах, як ЗША ці Вялікабрытанія. Пры гэтым для іх з'яўляюцца больш прымальнымі іншыя спосабы выхаду сэксуальнага жадання.

Напрыклад, фіктасэксуальнасць — выказванне рамантычных або сэксуальных пачуццяў да выдуманых персанажаў. Апытанне 2017 года сярод японскіх студэнтаў ва ўзросце 16—22 гадоў выявіла, што 14—17% з іх прызналіся ў рамантычных пачуццях да персанажаў відэагульняў або анімэ.

Працаголікі. У той жа час, як пішуць аўтары, жорсткая культура працы з доўгімі гадзінамі і паездкамі ў офіс ускладняе пабудову адносін. Каля 30% мужчын і 15% жанчын працуюць больш за 50 гадзін у тыдзень.

Таксама аўтары звяртаюць увагу на тое, што ў Японіі абмежавана сэксуальная адукацыя, і вельмі мала жанчын выкарыстоўваюць гарманальную кантрацэпцыю.

Глабальны зрух?

Аўтары даследавання адзначаюць, што ў краінах з высокім узроўнем даходу па ўсім свеце маладыя людзі, здаецца, займаюцца сэксам усё менш. Напрыклад, даследаванне 2019 года паказала, што амаль траціна рэспандэнтаў у Вялікабрытаніі заявіла, што не мела сэксу ў папярэднім месяцы, у параўнанні з прыкладна чвэрцю апытаных у 2001 годзе.

Доктар Ванэса Апеа, кансультант па сэксуальным здароўі, у інтэрв'ю выданню пракаментавала вынікі даследавання (сама яна не прымала ўдзел у ім). Па яе словах, яно дэманструе змену прыярытэтаў маладых японцаў.

Даныя паказваюць на шырокія сацыяльныя і эканамічныя ўплывы. Яна мяркуе, што сітуацыя ў Японіі можа быць раннім сігналам глабальнага зруху, дзе тэхналогіі і сучасныя чаканні пераасэнсоўваюць тое, як людзі кантактуюць, будуюць адносіны і адчуваюць блізкасць.

Каментары23

  • Žvir
    03.12.2025
    U kožnaha tam svaje abstaviny, alie heta nie aznačaje, što japoncy nie zajmajucca sexam, što za łuchta ? U japoncaŭ z sexam usio, jak i ŭ inšych, nijakaj anamalii.
  • Пажаднасць
    03.12.2025
    Зайздрошчу таму, хто не хоча!
  • Адказ у артыкуле
    03.12.2025
    Высокая залежнасць ад порна. Гармон не бясконцы пры гэтым. Проста не хочацца.

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы71

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных спраў Украіны дэталі прызначэння новага спецпасланніка ў Беларусі2

Барысту ў Мінску засталі за незвычайным заняткам2

Топавага кітайскага генерала вінавацяць у перадачы ядзерных сакрэтаў ЗША3

Маргарыта Сіманьян упершыню пасля хіміятэрапіі паказала сябе без парыка9

Удзельнічаў у парадзе, а цяпер экстрэміст. За палітыку асудзілі мазырчука2

Генадзь Коршунаў стварыў новую даследчую ініцыятыву — Беларуская сацыялагічная група3

Зніклы 15‑гадовы падлетак мог сысці праз тэлефон4

Мінскі майстар парэкамендаваў берагчы гарызонтаўскія ноўтбукі. Бо ноўт у кітайцаў «скралі», а запчасткі да яго не завезлі2

Абама і Клінтан заклікалі амерыканцаў выходзіць на пратэсты супраць палітыкі Трампа26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы71

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць