Моды

Беларускі абураныя: Luxvisage выпусціў адвэнт-каляндар, але набыць яго ў Беларусі нельга — толькі замовіць з Расіі

У беларускіх крамах адвэнт-каляндар айчыннага вытворцы не прадаецца. На «Вайлдбэрыз» ён каштуе каля 560 рублёў — у Расіі ў два разы таней.

Цэны на адвэнт-каляндар Luxvisage на «Вайлдбэрыз» і ў расійскім «Залатым яблыку»

Другі год запар беларускі брэнд касметыкі Luxvisage трапляе ў скандал са сваім адвэнт-календаром. Летась беларускі абураліся нестандартнай колькасцю акенцаў (іх было ўсяго 12, а не 24-25, як прынята), а таксама тым, што паасобку ўсе «падарункі» адвэнта каштавалі ў два разы менш, чым сам адвэнт. Дарэчы, у Беларусі ён не прадаваўся — трэба было замаўляць праз «Вайлдбэрыз».

Сёлета Luxvisage выпусціў прыгожы падарункавы набор касметыкі ў выглядзе каруселі. Але колькасць іх абмежаваная —частку падарылі беларускім блогеркам, частку (50 штук) разыгрываюць сярод падпісчыкаў. А вось набыць нельга.

Беларускі знайшлі ў продажы іншы каляндар брэнду — праўда, у крамах «Залатога яблыку» ў Расіі. Цана на яго ад 215 да 240 беларускіх рублёў. Сетка крамаў «Залаты яблык» ёсць і ў Беларусі, але там каляндар не прадаюць.

Затое яго знайшлі на «Вайлдбэрыз» — ажно за 560 рублёў. 

Мы вырашылі падлічыць кошт тых 12 касметычных прадуктаў, якія схаваныя ў адвэнт-календары Luxvisage (тым, што прадаецца ў Расіі). Атрымалася ўсяго каля 135 рублёў.

Вытворца пракаментаваў сітуацыю «Анлайнеру»: кажуць, прыгожы адвэнт-каляндар у выглядзе каруселі распрацоўвалі спецыяльна для розыгрышу ў Беларусі. А для расійскага «Залатога яблыку» на замову рабілі іншы. Ці будзе гэты адвэнт-каляндар прадавацца ў беларускіх крамах гэтай сеткі, прадстаўнік Luxvisage не змог адказаць.

Вось такі адвэнт-каляндар Luxvisage разыгрывае сярод беларусак

Ці будзе кампанія ў будучыні выпускаць адвэнт-календары для ўнутранага рынку — таксама невядома:

«Яны прадаваліся ў мінулым і пазамінулым гадах, ажыятажу ў продажах не назіралася. Магчыма, мы падумаем над яго продажам у наступным годзе», — патлумачыў брэнд.

Летась адвэнты ад Luxvisage прадаваліся толькі на «Вайлдбэрыз».

Паколькі праца над адвэнт-календарамі пачынаецца ўжо вясной, можна дакладна сказаць: сёлета беларускі такі не атрымаюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць