Свет22

Трамп за чатыры гадзіны апублікаваў больш за 160 пастоў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак вечарам разгарнуў надзвычай актыўную дзейнасць у сваёй сацсетцы Truth Social. Паводле падлікаў выдання Daily Beast, за прыкладна чатыры гадзіны ён апублікаваў больш чым 160 пастоў.

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Большасць з гэтых паведамленняў складалі рэпосты пратрампаўскага кантэнту: матэрыялы тэлеканала Fox News, відэаблогера Бені Джонсана, а таксама радыёвядучага Алекса Джонса. Апошняга многія амерыканскія СМІ называюць «праварадыкальным», аднак ён сам гэта адмаўляе і характарызуе сябе як лібертарыянца.

У артыкуле адзначаецца:

«Больш за 160 пастоў у перыяд з 19:09 да 23:57… Прычым большасць былі апублікаваныя двойчы. У нейкі момант прэзідэнт размяшчаў больш за адзін пост у хвіліну».

Перад тым, як пачаць масавыя рэпосты, Трамп асабіста апублікаваў некалькі эмацыйных паведамленняў. Асабліва жорстка ён выказаўся на адрас сенатара Марка Келі з Арызоны — былога афіцэра ВМС і астранаўта NASA. Трамп назваў яго «здраднікам» пасля таго, як Келі разам з дэмакратамі запісаў відэазварот, у якім нагадваў вайскоўцам пра іх канстытуцыйны абавязак адмаўляцца ад незаконных загадаў.

Каментары2

  • Это все на что способен рыжий ублюдок
    02.12.2025
    Клоун
  • ээ
    02.12.2025
    "за прыкладна чатыры гадзіны ён апублікаваў больш чым 160 пастоў."
    Рэд., а колькі я публікавала пастоў у гадзіну?)

Цяпер чытаюць

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым7

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто ўзначаліў Палац рэспублікі замест сябрука Эйсмант, які пагарэў на карупцыі4

Уіткаф ляціць у Маскву

Лукашэнка накіроўваецца ў Алжыр1

Трамп даў Мадура тыдзень, каб той пакінуў Венесуэлу11

У цэнтры Магілёва зносяць гістарычны хлебазавод: замест арт-прасторы, якую прасілі гараджане, там можа з'явіцца 18‑павярховы офісны гмах6

Ці варта зімой вячэраць раней?3

Пакуль Лукашэнка з двума сынамі бавіць час у Амане, трэці ягоны сын засвяціўся на другім канцы кантынента10

Перад прыездам Уіткафа Пуціну далажылі пра захоп Пакроўска і Ваўчанска. Пацвярджэнняў гэтаму няма9

У старажытным касцёле ў Дзятлаве зноў загучаў векавы арган1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым7

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць