Грамадства135135

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання

Chatham House паказаў вынікі новага даследавання поглядаў беларусаў на вайну, унутраную і замежную палітыку.

Апытанне, пра якое ідзе гаворка, праходзіла сёлета ў жніўні і лістападзе. У ім узялі ўдзел 713 беларусаў, выбарка абмежаваная карыстальнікамі інтэрнэту. На вынікі апытання можа ўплываць фактар страху, бо частка рэспандэнтаў асцерагаецца выказваць крытычныя меркаванні адносна ўлады. Але, як запэўніваюць аўтары, статыстычная хібнасць не перавышае 3,7%.

Апытанне падзяліла рэспандэнтаў на чатыры групы: праўладныя (да такіх аднеслі 26%), нейтральныя (37%), эканамічна незадаволеныя (24%) і прадэмакратычныя (13%).

Замежная палітыка і вайна

Падтрымка Расіі ў вайне застаецца адносна нізкай, пра яе заяўляюць толькі 27% беларускіх гарадскіх жыхароў. Пры гэтым большасць беларусаў хацела б неадкладнага спынення ваенных дзеянняў і пачатку перамоў. І гэтая лічба расце на працягу двух гадоў.

Пры гэтым за апошні год беларусы сталі менш верыць у перамогу Украіны — такіх толькі 8% (год таму было 12%). Пра тое, што пераможа Расія, выказаўся кожны другі апытаны. Але і вялікі працэнт тых, каму было цяжка адказаць, — 42%. 

У замежнай палітыцы беларусы часцей за ўсё падтрымліваюць саюз з Расіяй. За гэта выказаліся 44% апытаных. І гэта найбольшы паказчык за пяць гадоў апытанняў.

У той жа час на працягу апошніх двух гадоў амаль не мяняецца доля тых, хто выступае за ўваходжанне краіны ў ЕС (15%), і тых, хто лічыць, што ёй лепш заставацца нейтральнай (19%). За адначасовы саюз з Расіяй і ЕС выказаліся 22% апытаных.

Ацэнка сітуацыі ўнутры краіны

Беларусы розных палітычных поглядаў пазітыўна ставяцца да вызвалення палітзняволеных (толькі 15% выказваюць неадабрэнне). Тады як да планаў прыцягнуць працоўных мігрантаў — пераважна негатыўна.

Беларусы схільныя песімістычна ацэньваць наступствы расійска-ўкраінскай вайны, а таксама эміграцыю насельніцтва. Няшмат аптымізму выклікае і сітуацыя са свабодай слова і ўзроўнем даходаў.

У той жа час у шэрагу сфер настроі прыкметна больш пазітыўныя: беларусы прыхільна глядзяць на стан навакольнага асяроддзя, развіццё адукацыі і медыцыны.

Вайсковая інтэграцыя з Расіяй і стаўленне да НАТА

Вынікі апытання прадэманстравалі слабую дасведчанасць беларусаў аб дэталях вайсковага супрацоўніцтва з Расіяй. Так, толькі каля траціны апытаных заявілі, што ведаюць пра планы размяшчэння комплексу «Арэшнік» і тактычнай ядзернай зброі (адпаведна 32% і 33%).

Найбольшую дасведчанасць прадэманстравала група праўладных (51%). А вось сярод нейтральна настроеных такіх было найменш — 22%.

Пры гэтым прадэмакратычныя часцей за іншых выказвалі меркаванне, што ядзерная зброя на тэрыторыі Беларусі не была размешчана.

Падтрымка рашэння аб размяшчэнні ядзернай зброі за два гады прыкметна вырасла — з 33% у лістападзе 2023 года да 45% у лістападзе гэтага года, хоць большасць — 56% — усё яшчэ выступаюць супраць. Рост паказчыка падтрымкі аўтары даследавання тлумачаць уплывам дзяржаўнай прапаганды.

Што тычыцца розных ваенных блокаў, то за ўступленне ў НАТА пасля змены палітычнага кіраўніцтва ў краіне выказаліся толькі 8% беларусаў. Амаль на тым жа ўзроўні (37%), што і два гады таму, засталася колькасць беларусаў, якія лічаць, што Беларусі неабходна будзе імкнуцца да нейтралітэту, і тых, хто лічыць, што яна павінна будзе заставацца ў АДКБ (55%).

Каментары135

  • Няма словаў
    02.12.2025
    І зноўку нейкія Чэпман Хаасы робяць выгляд, што яны правялі апытанне, СМІ робяць выгляд што гэта сапраўднае апытанне, функцыянеры грантадаўцаў атрымліваюць заробкі за нібыта апытанне.
    Якое апытанне ў Беларусі, Астапеня? Ідзі нарэшце на працу прыстойную ўладкуйся!
  • FF
    02.12.2025
    І гэта выбарка, абмежаваная толькі гарадскімі карыстальнікамі інтэрнэту. А вы працягвайце верыць у «Саша3%»
  • Жора
    02.12.2025
    Не давяраю інтэрнэт-апытанкам у таталітарным грамадстве, праведзеным тожа-беларусам Астапенем.

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту19

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць