Грамадства99

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Колішні мэр Докшыц Алег Пінчук у пачатку 2020‑га выпадкова застрэліў на паляванні свайго даўняга таварыша, бізнэсмена Валерыя Янчака. У лесе яны былі ўдвух, сведкаў не было. СК завёў справу за забойства па неасцярожнасці, а потым увогуле крэатыўна вызваліў Пінчука ад адказнасці, бо той жыў на забруджанай Чарнобылем тэрыторыі. Дык вось, нядаўна ў Пінчука здарылася новая гісторыя, звязаная з паляваннем. 

Алег Пінчук

Як стала вядома «Нашай Ніве», Алег Пінчук, які ў гэты момант узначальвае «Глыбокаегаз», зноў быў затрыманы супрацоўнікамі Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету па падазрэнні ў браканьерстве. 

Гэта адбылося ў сярэдзіне кастрычніка. У лесе знайшлі сляды забойства жывёлы. Неяк выйшлі менавіта на Пінчука. 

У чыноўніка правялі вобшук, знайшлі незарэгістраваныя элементы зброі для непрыкметнага палявання (глушыльнік-полымягасіцель) і дапыталі.

Але надоўга затрыманы Пінчук не быў, ужо 21 кастрычніка ён быў на працоўным месцы і ў размове з журналістам незадаволеным голасам адмаўляў якія б там ні было праблемы з законам.

Як цяпер нам стала вядома, ніякіх праблем з законам у Пінчука насамрэч няма.

Загадкавым чынам следчым не ўдалося даказаць, што знойдзеныя дома ў Пінчука глушыльнікі належаць менавіта яму. Ён патлумачыў, што гэта маёмасць нейкай іншай асобы, якая жыве за мяжой.

Нагадаем, у 2020 годзе Пінчук пазбегнуў адказнасці за ненаўмыснае забойства, бо трапіў пад амністыю. На яго карысць згуляла тое, што ён калісьці жыў у забруджанай зоне і меў адпаведны статус. Таму тую справу закрылі.

Каментары9

  • Наталля Рыгораўна
    02.12.2025
    Пінчук, жыві!)))
  • Барадзед
    02.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Вышэй за бога
    02.12.2025
    Ды часам і не да законаў...

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

Лосік расказаў, як у жніўні 2020 года ў СІЗА яму загадалі збіраць рэчы і рыхтавацца ехаць дадому6

Сям'я Вані Сцяцэнкі збіраецца ехаць у клініку ў Дубай. Грошы ўжо ўсе прыйшлі

Маркі з работамі Рубенса і хатнія музеі. Беларускія энтузіясты збіраюць незвычайныя калекцыі

«Дай пяць, Павароці». У Італіі вакол помніка вядомаму тэнару залілі коўзанку

На аўкцыёне прадалі карціну Рубенса, якая некалькі стагоддзяў лічылася страчанай

У Мінску прадаецца навагодняя елка больш чым за 8 тысяч рублёў ФОТАФАКТ1

Найлепшым футбалістам Беларусі 2025 года прызнаны Валерый Грамыка

Пуцін спазніўся на сустрэчу з Уіткафам амаль на тры гадзіны13

Расія можа атрымаць вайскова-марскую базу ў Судане1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць