Усяго патроху66

Прессбол такі паедзе на Зімовыя гульні ў Ванкувер

НАК Беларусі зацвердзіў спіс друкаваных СМІ для працы на Алімпіядзе‑2010 у Ванкуверы.

Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі зацвердзіў сёння спіс айчынных друкаваных СМІ для працы на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году, што пройдуць у канадскім Ванкуверы.

У іх лік увайшлі па адным пішучым журналісту (катэгорыя Е) ад інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА, газетаў «Советская Белоруссия», «Рэспублiка» і «Спортивная панорама».

Апроч таго, БЕЛТА і «Прессбол» змогуць направіць на Гульні сваіх фотакарэспандэнтаў (катэгорыя Ер).

Таксама НАК вырашыў звярнуцца ў Міжнародны алімпійскі камітэт з просьбай выдзеліць дадатковыя квоты аднаго пішучага карэспандэнта для беларускамоўнай газеты «Звязда» і аднаго фотакара для «Советской Белоруссии».

Такім чынам, выканкам НАК, разгледзіўшы рэкамендацыю пастаяннай камісіі НАК, паседжанне, якой было ў студзені, зрабіў адну змену.

Месца фотакарэспандэнта «Спортивной панорамы» аддадзена «Прессболу».
«У заяўцы «Прессбола» ёсць просьба аккрэдытаваць у якасці фотакарэспандэнта Вячаслава Федарэнкава, што мае досвед працы на зімовых Гульнях‑2006 у Турыне», — патлумачыў прэс‑сакратар НАК Пётр Рабухін.

Гэта пажаданне было выканана. Мяркуецца, што Вячаслаў Федарэнкаў, які з’яўляецца шэфам аддзела хакею, зможа выконваць функцыі як пішучага, так і фотажурналіста.

Тэлежурналісты атрымліваюць асобную аккрэдытацыю. XXI зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 12 па 28 лютага 2010 года.

sport.belta.by

***

Нагадаем, што 30 студзеня камісія па СМІ Міністэрства спорту не задаволіла заяўку найбуйнейшай спартыўнай газеты краіны «Прессбол» на акрэдытацыю на зімовыя Алімпійскія гульні ў канадскім Ванкуверы. Гэтае рашэнне і павінен быў зацвердзіць выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты24

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Кліматолагі абмяркоўваюць магчымасць перакрыцця дамбай Берынгава праліва. Навошта?9

Стваральнікі MSQRD закрываюць праект Locals2

Спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Беларусі папоўніўся яшчэ трыма праектамі2

Пачобут: Турэмныя наглядчыкі святкавалі напад на Украіну савецкімі песнямі50

У Мінску далі назвы васьмі прыпынкам транспарту, адзін перайменавалі2

У мінскім метро памёр чалавек

Стала вядома пра вызваленне палітвязня Уладзіміра Дударава — былога віцэ-мэра Магілёва2

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты24

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць