Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»88

І Макеева рада мусіць быць стэрыльнай

Паездка у Ліду стала для Лукашэнкі вялікай піяр-імпрэзай. Мусіць, параілі прыдворныя спіндактары (адмыслоўцы па «адкручванні» непрыемных эфектаў). Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Паездка ў Ліду 10 лютага стала для Лукашэнкі вялікай піяр-імпрэзай.

Мусіць, параілі прыдворныя спіндактары (адмыслоўцы па «адкручванні» непрыемных эфектаў).

Па-першае, народ баіцца новай дэвальвацыі. Па-другое, надта ўжо спецыфічны шлейф пацягнуўся за нядаўнімі маскоўскімі дамовамі.

Што да чутак аб дэвальвацыі, то ўжо рытуальна прагучала: абвалу не будзе.

Што да падпісанага ў Маскве, то афіцыйны кіраўнік мусіў даводзіць: ад «зайчыка» мы не адмаўляемся, адзіная ж рэгіянальная сістэма СПА — проста «фармалізацыя» таго, што даўно ёсць. І яна нам выгадная, бо Масква дасць за свой кошт камплектуючыя да нашай зброі («гарматы замест масла» — акурат той гешэфт падчас крызісу!).

Карацей, усе размовы пра здачу суверэнітэту — гэта, маўляў, плявузганне ворагаў.

Тое, што выcокія асобы ўжо тыдзень адхрышчваюцца ад версій пра маскоўскія гешэфты (ды не прадалі мы незалежнасць, кіньце дурное!), лішні раз паказвае, да якой ступені непразрыстасці дайшла замежная палітыка на ўсходнім кірунку.

Тэатрам абсурду выглядае сама па сабе сітуацыя, калі цэлы народ мусіць гадаць: дык прадалі, ёклмн, ці не прадалі?

Зазначым, што чуткі пра адзіны рубель пайшлі менавіта з крамлёўскіх вуснаў.

Дарэчы, Крэмль, які ўжо другое дзесяцігоддзе спрабуе купіць лаяльнасць, атрымаў-такі па носе. Лукашэнка зазначыў, што расійскі крэдыт — зусім не падарунак, бо МВФ даў на выгаднейшых умовах.

Карацей, пайшла адпрацоўка заходняга вектару. Акурат жа Мартынаў паляцеў у Берлін.

І ўвогуле трэба даць сігнал Еўрасаюзу: не панікуйце, хлопцы, ніякіх процівагаў НАТО не будзе, мы проста чарговы раз разводзім Маскву на бабкі.

Ну і, нарэшце, — сігнал вертыкалі, якая зараз чухае рэпу ў звязку з лібералізацыяй: дык апазіцыю мачыць ці ў рады ўлучаць?

Выказванні Лукашэнкі выдаюць сакрэт Полішынеля: нашумелую грамадска-кансультацыйную «раду пры…» зрабілі праз не хачу, дзеля Еўропы, а не дзеля таго, каб сапраўды акумуляваць альтэрнатыўныя ідэі.

«Што вялікага, новага вам сказала апазіцыя? Для мяне — нічога», — рэзюмаваў ён вынікі першага пасяджэння квазіструктуры, што было, заўважце, толькі арганізацыйным.

Трымаючы ў галаве досвед гарбачоўскай перабудовы, калі «працэс пайшоў» занадта далёка, цяперашні рэжым выразна акрэслівае межы псеўдалібералізацыі.

Апрыёры, для прафілактыкі заяўлена, што ў «радзе пры…» нікому не будзе дазволена праштурхоўваць «брудныя ідэі».

Карацей, поўная стэрыльнасць. Як і ў Палаце.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ1

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі14

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць