Грамадства1010

Чаму з факультэта журналістыкі БДУ знікла «Акадэмія СБ»?

У лютым 2019 года на факультэце журналістыкі БДУ адкрылася «Акадэмія СБ».

«У рамках праекта вядучыя журналісты выдавецкага дома «Беларусь сегодня» кожны аўторак на працягу гэтага семестра будуць праводзіць трэнінгі і майстар-класы», — гаварылася ў анонсе.

Гэта выклікала нэрвовую рэакцыю студэнтаў. 

На адну з такіх лекцый — галоўнага рэдактара Дзмітрыя Жука і адыёзнага калумніста Андрэя Мукавозчыка — у сакавіку з цікавасці прыйшоў аўтар «Нашай Нівы», але яна не пачалася да моманту, пакуль ён не пакінуў аўдыторыю: гэта была просьба галоўнага рэдактара Дзмітрыя Жука.

Чытайце. Журналіст «СБ» Мукавозчык — студэнтам: Я ўяўляю, колькі людзей мяне люта ненавідзяць

Студэнты факультэта журналістыкі БДУ паведамілі «НН», што пасля таго выпадку «Акадэмія СБ» у сценах журфака ўжо не праводзіцца.

Як расказалі выкладчыкі, гэтаму папярэднічала непрыемная размова кіраўніцтва «СБ» і кіраўніцтва журфака. «Жук быў абураны тым, што адміністрацыя не здолела недапусціць прыхода нашаніўца. А таксама тым, што студэнты журфака запісалі яго выступ на аўдыя і даслалі ў рэдакцыю», — тлумачыць крыніца.

Кіраўніцтва дзяржаўнай газеты вырашыла перанесці заняткі на сваю тэрыторыю. Але ці звязаныя між сабой падзеі? «Наша Ніва» спыталася пра гэта ў Дзмітрыя Жука. 

«Так усё і планавалася! Мы правялі некалькі заняткаў на журфаку, каб зацікавіць студэнтаў работай у «СБ». Адабралі некаторых — каля 15 чалавек. За імі замацаваныя настаўнікі з ліку работнікаў рэдакцыі, і яны ў іх вучацца. Наступны этап пачнем у новым навучальным годзе, на журфаку. Перавод заняткаў у памяшканне «СБ» ніяк не звязаны з візітам аўтара «Нашай Нівы», — запэўніў Жук. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбыўся абвал у жылым доме6

Марыя Калеснікава засвяцілася на акцыі пратэсту Pussy Riot і Femen супраць удзелу Расіі ў Венецыянскім біенале ФОТАФАКТ15

«Мы абралі шлях дэмакратызацыі, яны — крыху іншы». У Арменіі адрэагавалі на ноту беларускага МЗС6

Удараў УСУ па аб'ектах у глыбіні Расіі і прыфрантавой зоне стала больш. Як Украіна вырвалася наперад у тэхналагічнай гонцы?5

Прызналі «экстрэмісцкай» старонку памерлага палітвязня Алеся Пушкіна8

КНДР прыбрала са сваёй канстытуцыі пункт аб аб'яднанні з Паўднёвай Карэяй4

Звольнілі намесніка начальніка Генштаба1

Памёр заснавальнік CNN Тэд Цёрнер1

У красавіку беларусы набылі рэкордную колькасць новых машын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць