Улада22

Масква словам не верыць

Крэмль абумоўлівае выдачу другой траншы крэдыту падпісаннем Беларуссю Мемарандуму аб допуску расійскага капіталу ў Беларусь.

У Крамлі не пацьвярджаюць заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што расейскі бок прыняў рашэньне выдаць Беларусі дадатковы транш крэдыту ў 1 мільярд даляраў.

Пра гэта паведаміла агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.

«Дадзена даручэньне кіраўнікам цэнтрабанкаў абедзьвюх краін прапрацаваць гэтае пытаньне, але канчаткова рашэньне яшчэ не прынятае», — адзначыў прадстаўнік Крамля.

Нагадаем, 23 сьнежня А.Лукашэнка заявіў журналістам, што падчас ягоных перамоваў з расейскім прэзыдэнтам 22 сьнежня расейскі бок пацьвердзіў, што ў лютым Расея выдзеліць Беларусі другі транш крэдыту ў памеры 1 мільярда даляраў для падтрымкі і стабілізацыі беларускага рубля.

Дамова пра выдзяленьне Беларусі расейскага крэдыту цягам 2008—2009 гадоў у 2 мільярды даляраў была падпісана ў Маскве 13 лістапада. Першы транш Беларусь атрымала 18 лістапада.

Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў падкрэсьлівае: кіраўнік Беларусі не дагаворвае істотных рэчаў: «Лукашэнка быццам ня чуе пра тое, што

ўмовай выдачы другога траншу ёсьць падпісаньне Мэмарандуму, які не падпісалі пры выдачы першага траншу.
Мэмарандум падрыхтавалі яшчэ да першага траншу. І ён уключае ў сябе шэраг грунтоўных момантаў. У прыватнасьці, роўныя правы расейскага бізнэсу на беларускім рынку, удзел расейскага бізнэсу на роўных правах у прыватызацыі аб’ектаў і вытворчых актываў і г.д.».

Каментары2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць