Улада3232

«Румолаўцы» выкупілі мінскі паблік УКантакце: абсмейваюць забітую настаўніцу са Стоўбцаў, піяраць Пуціна і заклікаюць забіць Ціму Беларускіх

Вядома, што дзеці і падлеткі мала чытаюць СМІ, якія робяцца прафесійнымі журналістамі, бо парадак дня такіх выданняў амаль не супадае з тым светам, у якім яны жывуць. 

Дзеці і падлеткі спажываюць інфармацыю ў спрошчаным выглядзе — праз карцінкі і мемы — на платформах, дзе завісаюць іх аднагодкі. Для Беларусі гэта пераважна сацыяльная сетка «УКантакце».

Стваральнікі такіх суполак («паблікаў») імкнуцца зарабляць грошы праз продаж рэкламы, аднак разлічваць на добрую манетызацыю свайго кантэнту маглі толькі буйныя суполкі, з сотнямі тысяч ці мільёнамі падпісантаў.

Аднак жыццё драбнейшых суполак змянілася праз палітыку расійскіх уладаў, якія гатовыя выкладаць гіганцкія сумы на рэалізацыю сваёй канцэпцыі «мяккай сілы», у тым ліку — праз міжрадковую прапаганду ў сацыяльных сетках. 

Гэта прывяло да таго, што невялікія беларускія суполкі — асабліва рэгіянальныя на пару тысяч чалавек, — пачалі выкупляцца за грошы, атрыманыя з Масквы.

Попыт нарадзіў прапанову — беларускія інтэрнэт-дзялкі ўзяліся раскручваць паблікі, каб потым іх выгадна прадаць. 

Канкрэтна ў Беларусі за выкупам стаяць людзі, звязаныя з арганізацыяй «Румол», якая існуе пры фондах Рассупрацоўніцтва, а таксама са структурай кісялёўскага агенцтва «Спутнік».

* * *

Дапоўнена: Пасля публікацыі матэрыяла з Рэдакцыяй «Нашай Нівы» звязалася агенцтва «Спутнік». Яго прадстаўнік запэўнівае, што «Спутнік» не мае дачынення да апісанай сітуацыі.

* * *

Падчас маніторынгу ўвагу «Нашай Нівы» непамерным узроўнем цынізму звярнула адна з такіх суполак — трафік яны павялічвалі на кпінах з трагедыі ў Стоўбцах. 

Гаворка пра мінскую суполку TiMB — «This is Minsk, Baby». Па інфармацыі «Нашай Нівы», суполка з 35 тысячамі падпісантаў была прададзеная месяц таму за суму каля 10 тысяч беларускіх рублёў у эквіваленце. Але пасля пачалося нешта… 

Уражвае, што знайшлося 618 маральных уродаў, якія засведчылі, што такі кантэнт ім даспадобы

Ранейшыя ўладальнікі суполкі родам з Магілёва і зарабляюць на рэкламе ў суполках і на іх продажы. 

Дзе прадаюцца паблікі? Для гэтага ёсць спецыяльныя біржы, а таксама любыя інтэрнэт-барахолкі, з якіх самая папулярная — расійская Avito. 

Механізм выглядае так: пасля дасягнення згоды пакупнік пераводзіць частку грошай на карту прадаўца ў якасці задатку. 

Потым «перавязваецца» мабільны нумар, на які зарэгістравана старонка ўладальніка суполкі, потым — электронная пошта. Пры гэтым уладальнік мусіць надаць сваёй старонцы выгляд фэйкавай, бо правілы УКантакце дазваляюць вярнуць кантроль над старонкай, калі адміністратар прадастаўляе ў тэхпадтрымку свой пашпарт — таму трэба, каб старонку нельга было атаясаміць з рэальным чалавекам. 

Ну а пасля, уласна, робіцца канчатковы перавод сродкаў і старонка трапляе пад кантроль іншага чалавека. 

У выпадках, калі суполка прадаецца за адчувальную суму, афармляецца пісьмовая дамова з распіскай і кантрактам — прадаўцы суполкі «This is Minsk, Baby» абралі менавіта такі спосаб.

Прэтэндавалі на суполку некалькі пакупнікоў, але найлепшыя ўмовы прапанавалі актывісты «Румола» з Гомеля.

«Наша Ніва» мае прамыя доказы заключэння ўгоды, але па дамоўленасці з крыніцамі мы пакуль іх не апублічваем.

Пра пакупнікоў падрабязна расказвалася ў іншым матэрыяле «Нашай Нівы».

«Румолаўцы» займаюцца ў Беларусі паслядоўнай дзейнасцю з разлікам на «час Х»: 

Чытайце. Сетка: як Расія стварае ў Беларусі рэгіянальныя сайты на базе аўтараў з «Румола» і НОДа

Гомельскі супрацоўнік «Румола» Яўген Валадчэнка, які праяўляе цікавасць да сацыяльных медыя

Адразу пасля змены ўладальніка ў пабліку з'явіўся палітычны кантэнт і прыкметы інфармацыйных установак Расіі. 

«У Расіі багата і хораша, у Беларусі — бедна і кепска». Напэўна, гэта хочуць сказаць адміністратары? 
Гэтая карцінка — копія з тых, якія выкарыстоўваюцца для прасоўвання іміджа Пуціна ўнутры Расіі, толькі расійскія сеткі тут замянілі на «Еўраопт».

Адметна, што адміністрацыя УКантакце забараняе, ці — карэктней кажучы — не ўхваляе продаж паблікаў, а за рэзкую змену тэмы супольнасці пагражае закрыццём. Таму прапаганда ідзе не рэзка ў лоб, а блізка да гебельсаўскіх метадаў «70 на 30».

Вайну з «Пагоняй» і бела-чырвона-белым сцягам ужо спынілі нават лукашэнкаўцы, а працягваюць яе толькі адэпты маскоўскіх грошай, якія бачаць у развіцці нацыянальных настрояў пагрозу інтарэсам былой метраполіі.
Аўтары заклікаюць забіць папулярнага спевака Ціму Беларускіх, называючы яго геем. 

Каментары32

Цяпер чытаюць

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?2

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода9

Трыбуна стадыёна будучага суперніка мінскага «Дынама» ў еўракубках названа ў гонар футбаліста, які памёр падчас матча

Адказнасць за забойства палкоўніка СБУ Вароніча ў Кіеве ўзяла на сябе неанацысцкая групоўка «База»3

«Я не бачыў нічога такога»: як лялькі Labubu прынеслі шалёны прыбытак3

Мінскае «Дынама» вылецела з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у першым раўндзе2

Беларускія мытнікі адказалі на скаргі адносна доўгага афармлення на мяжы2

Сірыйскія ўлады і друзы дамовіліся пра спыненне агню6

У цэнтры Мінска проці начы выстраілася вялізная чарга людзей, некаторыя ў піжамах ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?2

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць