Свет44

За атручваннем балгарскага бізнэсоўца стаіць той жа агент ГРУ, які фігураваў у справе Скрыпалёў — расследаванне

Трэці падазраваны ў атручванні былога рускага шпіёна Сяргея Скрыпаля і яго дачкі мог быць датычны да атручвання прадпрымальніка ў Балгарыі, якое адбылося ў 2015 годзе. Пра гэта гаворыцца ў сумесным расследаванні Bellingcat, расійскага выдання The Insider і балгарскага Capital.

Эміліан Гебраў

Следчыя ўстанавілі, што трэці падазраваны ў атручванні Скрыпалёў — афіцэр расійскага Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ), які хаваецца пад імем «Сяргей Фядотаў» — быў у Балгарыі ў красавіку 2015 года за некалькі дзён да атручвання мясцовага прадпрымальніка Еміліана Гебрава і яго сына.

«Фядотаў», гэтак жа як і яго калегі Анатоль Чапіга і Аляксандр Мішкін, атрымаў сваю новую ідэнтыфікацыю ў 2010 годзе. Ён актыўна падарожнічаў па Еўропе, Азіі і Блізкім Усходзе, як правіла, з'яўляючыся ў «гарачых кропках» за некалькі дзён да падзей, якія потым траплялі ў навіны.

Паездка «Фядотава» у Балгарыю ў 2015-м годзе мае вельмі шмат агульнага з падзеямі ў Солсберы, калі атруцілі Скрыпалёў. 24 красавіка 2015 года расійскі разведчык прыбыў рэйсам з Масквы на балгарскі курорт Бургас. У яго быў білет на зваротны рэйс на 30 красавіка з Сафіі ў Маскву. Аднак ён не з'явіўся на гэты рэйс. Замест гэтага, позна ўвечары 28 красавіка, ён з'явіўся ў аэрапорце Атацюрка ў Стамбуле і ў апошнюю хвіліну набыў білет на рэйс у Маскву.

Раней у гэты дзень балгарскі прадпрымальнік Еміліан Гебраў быў шпіталізаваны пасля таго, як страціў прытомнасць на прыёме ў Сафіі. Прыкладна ў гэты ж час яго дарослы сын і адзін з кіраўнікоў яго кампаніі раптоўна захварэлі. Усе трое былі шпіталізаваны з сімптомамі цяжкага атручвання. Стан Еміліяна Гебрава хутка пагоршыўся, і ён трапіў у кому. Дактары выказалі здагадку, што атрута была выкарыстана ў дзень або дні, якія папярэднічалі 28 красавіка. Аднак дактары не змаглі вызначыць яе.

Балгарская бальніца звярнулася па дапамогу да двух вядучых лабараторый, якія спецыялізуюцца на кантролі хімічнай зброі. Адна з іх, лабараторыя Універсітэта Хельсінкі, правяла пільны аналіз і змагла ўсталяваць сляды двух арганафасфатаў, якія сведчылі пра тое, што прадпрымальніка спрабавалі забіць нервова-паралітычным рэчывам, якія адносяцца да сямейства «Навічка», перадае The Insider.

Праз месяц пасля шпіталізацыі стан Еміліана Гебрава істотна палепшыўся, і яго выпісалі. Ён распавёў Bellingcat, што праз некалькі дзён, у канцы мая, ён зноў адчуў сябе дрэнна і быў паўторна шпіталізаваны.

У гэты ж час, 24 мая 2015 года, «Сяргей Фядотаў» вярнуўся ў Балгарыю прамым рэйсам з Масквы. Ён забраніраваў зваротны рэйс на 28 мая 2015 года, аднак зноў не з'явіўся на яго. Праз два дні, 30 мая, ён вылецеў з суседняй Сербіі ў Маскву.

Паездка «Фядотава» ў Вялікабрытанію падчас атручвання Скрыпалёў адбывалася па той жа мадэлі. Ён прыбыў у Злучанае Каралеўства ў той жа дзень, што Чапіга і Мішкін, але на іншым самалёце. Ён павінен быў вылецець 4 сакавіка 2018 года, калі Скрыпалі былі атручаны, але, як і ў выпадку з Балгарыяй, «Фядотаў» не з'явіўся на рэйс. Замест гэтага ён вярнуўся ў Маскву з іншай еўрапейскай сталіцы праз некалькі дзён.

Еміліан Гебраў звязвае цікавасць расійскіх спецслужбаў да сваёй асобы з дзвюма магчымымі прычынамі. Першая — ён быў экспарцёрам спецыялізаванай ваеннай тэхнікі ва Украіну. Прадпрымальнік кажа, што ён ажыццяўляў пастаўкі «ў строгай адпаведнасці з балгарскімі і еўрапейскімі нормамі». Другая прычына — магчымая зацікаўленасць Расіі ў кантраляваным ім заводзе-вытворцы зброі, якая лічацца стратэгічна важнай для Балгарыі і НАТА.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць