Грамадства1818

Міністэрства інфармацыі зняпраўдзіла паведамленні, што ў Беларусі забароненыя выявы канопляў

У пятніцу, 25 студзеня, шэраг навінавых рэсурсаў паведаміў, што ў Беларусі нібыта забароненыя выявы канопляў. Усе яны спасылаліся на адпаведнае сцверджанне Пятра Маркелава, актывіста руху «Лігалайз Беларусь». А ён пачуў такую інфармацыю ад «прадстаўнікоў МУС і Мінінфарма» у судзе, на якім імкнуўся аспрэчыць блакіроўку свайго рэсурса. 

Актывіст Пятро Маркелаў, які займаецца ў Беларусі прасоўваннем легалізацыі марыхуаны

«Прадстаўнікі МУС сказалі, што на выявах [на сайце] прысутнічае лісце канопляў, і што на фота дзеці ідуць каля нашага пікету, і што на фота ёсць я ў майцы з выявай канопляў. І на нашае пытанне — дык а дзе прапаганда? — адказалі, што наш сайт агулам прапагандысцкі, а канкрэтна прапагандай з'яўляюцца гэтыя выявы на скрыншотах. Прадстаўніца Мінінфарма казала, што любыя выявы наркотыкаў прапагандуюць іх ужыванне, калі там жа ж не ўтрымліваецца папярэджанне аб крымінальнай адказнасці за ўжыванне [юрыдычна ўжыванне ў Беларусі не забаронена — «НН»]», — заявіў Пятро Маркелаў у каментары The Village.

«Наша Ніва» звярнулася ў Міністэрства інфармацыі з просьбай растлумачыць, ці cапраўды выявы канопляў забароненыя, якім актам гэтае пытанне рэгулюецца, калі ён прыняты, ці мае зваротную сілу і якая прадугледжана адказнасць за парушэнне. 

Намеснік міністра Павел Лёгкі зняпраўдзіў сцверджанне, што ў Беларусі забароненыя выявы канопляў і пераконвае, што гісторыя адбылася не так, як падае іншы бок. 

«Юрыст Міністэрства інфармацыі пасля завяршэння нервовага суда выказала свой асабісты погляд на сітуацыю. Думка была такая: ёсць краіны, дзе выява наркатычных сродкаў або раслін суправаджаецца маркіроўкай узроставага цэнзу. Яна сказала, што і Беларусі, магчыма, варта прыгледзецца да сусветнага досведу і суправаджаць такія выявы ўказаннем на небяспечнасць», — сказаў Лёгкі. 

Каментары18

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць