Здарэнні22

Пагарэў на трунах: галоўнага патолагаанатама Мінска будуць судзіць за хабары на 390 тысяч рублёў

Мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі ў чэрвені 2018 года з доказамі злачынства падчас атрымання хабару на працоўным месцы, піша прэс-служба Следчага камітэта.

Вядома, што са студзеня 2002 года па чэрвень 2018 года ён на рэгулярнай аснове прымаў грашовыя сродкі за спрыяльнае рашэнне пытанняў, што ўваходзілі ў яго кампетэнцыю.

Абвінавачваны атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў прыватных прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў за магчымасць пастаўляць патолагаанатамічнаму бюро прадукцыю (труны, драўляныя крыжы і іншае) для наступнай рэалізацыі праз краму рытуальных прыладаў установы або аказання паслуг па перавозцы целаў памерлых да месцаў пахавання. Памер хабару штомесяц складаў каля 10% ад кошту тавару, пастаўленага ў адрас крамы бюро. У выпадку з прадпрымальніцкай дзейнасцю па перавозцы цел дзейнічаў тарыф — 100 даляраў за адзін аўтамабіль.

Таксама ўстаноўлены факты перадачы грошай абвінавачанаму санітарамі морга за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб заключэнні і падаўжэнні працоўных кантрактаў, аб змене ўмоваў працы, аб прадастаўленні магчымасці аказваць грамадзянам платныя немедыцынскія рытуальныя паслугі. Памеры ўзнагарод для кіраўніка, якія перадаваліся яму штомесяц, складалі не менш за 10 працэнтаў ад заробку работнікаў.

Акрамя таго, у справе фігуруе эпізод аб заключэнні з дырэктарам прыватнага прадпрыемства дагавора арэнды памяшкання бюро для яго далейшага выкарыстання ў якасці крамы рытуальных паслуг. Начальнік бюро за неразарванне дамовы і падаўжэнне тэрміну яе дзеяння указаў аб неабходнасці перадачы яму грашовых сродкаў. Прадпрымальнік некаторы час перадаваў штомесяц фіксаваную суму, аднак пасля адмовіўся працягнуць даванне хабару. У выніку службовая асоба спыніла дагаворныя адносіны з прадпрыемствам.

У ходзе расследавання было ўстаноўлена 24 эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачанага. Агульная сума незаконнага грашовага ўзнагароджання склала больш за 390 тысяч рублёў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Крыме ўдарам беспілотніка забіла пяць расійскіх вайскоўцаў1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

На дзяржаўным тэлебачанні анансавалі фільм пра грамадзяніна Літвы, асуджанага на 15 гадоў за шпіянаж

«Тут дзеці адчуваюць сябе як у Беларусі». Чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў адкрыў спартыўны клуб ва Уроцлаве2

Расія на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за 4 месяцы ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год20

Што за жанчына ў пілотцы і з чырвона-зялёным сцягам накінулася на антыпуцінскі пікет у Барселоне? Яна з Гомеля20

У Год жанчыны Лукашэнка зняў жанчыну-мэра5

Прызначаны новы кіраўнік Гомеля5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць