Спорт99

Беларускі згулялі ў футбол на абцасах ФОТЫ

190 удараў на абцасах — такі рэкорд паказалі беларускія мамы падчас спартыўнага перфоманса па чаканцы мяча. Дзясяткі прыгажунь, сярод якіх таленавітыя спартсменкі і блогеркі, сабраліся суботнім вечарам у дзіцячай fun-зоне «Спорцік», каб трапна біць па варотах і круціць «фінты» з мячамі, нагадваючы пра тое, што футбол — спорт для ўсіх.

Займалася з беларускімі мамамі на дзіцячай fun-зоне футбалістка «Зоркі-БДУ» і трэнерка мінскага «Дынама» Дыяна Тропнікава. Яна правяла майстар-клас па чаканцы — набіванню мяча, да якога далучыліся таленавітыя беларускія спартсменкі, блогеркі і мадэлі.

Прыгажуні білі па варотах усляпую, вучыліся футбольнаму фрыстайлу і спаборнічалі адна з адной у конкурсе на самую гучную фанацкую крычалку. Далучыцца да гульні змаглі нават мамы, якія забылі спартыўны абутак дома. 10 прыгажунь паказалі футбольны клас і набілі на абцасах сумарна амаль дзвесце разоў.

Таты, для якіх гэты дзень на fun-зоне выдаўся без футбола, вучыліся збіраць здаровыя «ссабойкі» дзецям і даведаліся ад спартыўнага псіхолага, як камунікаваць з юнымі футбалістамі. Расслабіцца пасля заняткаў усе бацькі маглі ў «бары», дзе замест салодкіх напояў падаюць прыродную ваду «Святая крыніца. Спорцік» («Святой Источник. Спортик»), а водныя «бармэны» могуць разлічыць рэжым правільнага піцця ў залежнасці ад вагі, росту і фізічнай падрыхтоўкі.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Апытанка

Каментары9

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба8

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране60

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба8

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць