Грамадства1818

Экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Ганчарык: Мая пенсія большая за 500 рублёў. А людзі выжываюць на зарплату 250-300 рублёў

Адзіны апазіцыйны кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах — 2001 Уладзімір Ганчарык расказаў «Беларускаму партызану» пра сваё цяперашняе жыццё.

Уладзімір Ганчарык.

— Апошнія гады вы зніклі з публічнай прасторы. Што адбылося?

— Не зусім так: я пісаў артыкулы, падтрымліваў адносіны з незалежнымі прафсаюзамі, у тым ліку і з калегамі з Расіі. Мяне выбіла з каляіны чыста жыццёвая сітуацыя: апошнія тры гады вельмі сур'ёзна хварэла мая жонка, на жаль, яна нядаўна пайшла з жыцця.

— Спачуваем вашай страце… Уладзімір Іванавіч, як жывецца беларускаму пенсіянеру?

— Мяркуючы па маім коле зносін, якое склалася ў паліклініцы (лячуся: у мяне ўтварыліся вузлы на гарлавых звязках, прыхапіла спіну), — усім цяжка. Але мяне турбуе нават не столькі матэрыяльны бок: настрой упадніцкі, людзі не бачаць перспектывы, у тым ліку і пенсіянеры. Людзі выжываюць на зарплату 250-300 рублёў — што ўжо тут казаць пра пенсіі.

— Якую пенсію атрымліваеце вы, яшчэ нядаўна не самы апошні чалавек у дзяржаве?

— Мне далі працоўную пенсію, якая з улікам надбаўкі па ўзросце складае крыху больш за 500 рублёў. Мае калегі, якія не ўдзельнічалі ў палітычнай дзейнасці, атрымліваюць у 2-3 разы больш.

* * *

Уладзімір Ганчарык

Нарадзіўся ў 1940 годзе ў Лагойскім раёне.

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1961).

З 1964 член КПСС. У 1965 годзе перайшоў на партыйную работу, займаў шэраг кіраўнічых пасад. у т.л. другога сакратара Магілёўскага абкама КПБ. З 1986 года старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў, затым — Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах у 2001 годзе. Паводле афіцыйных дадзеных, набраў 15,65% галасоў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць