Знойдзена рэдкая падземная расліна, якую 150 гадоў ніхто не бачыў ФОТА
У трапічных лясах вострава Барнэа навукоўцы другі раз у гісторыі выявілі расліну Thismia neptunis, якая вядзе вельмі таемны лад жыцця, піша New Scientist.

Thismia neptunis — дужа незвычайная расліна, якая большую частку жыцця праводзіць пад зямлёй. Памер яе непрыкметнай надземнай часткі, якая з'яўляецца толькі падчас цвіцення на непрацяглы час, — усяго 9 сантыметраў.
Праз такі таемны лад жыцця гэтая расліна была зафіксаваная толькі аднойчы, у 1866 годзе, італьянскім батанікам Эдуардам Бекары, які натыкнуўся на адну такую кветку на захадзе Малайзіі і апісаў новы від. З тых часоў гэтую кветку ніхто не бачыў.
У 2017 годзе група даследчыкаў з Чэхіі вывучала той жа рэгіён трапічных лясоў і зноў натыкнуліся на кветку Thismia neptunis. Яны склалі больш дакладнае апісанне віду, а таксама апублікавалі першыя фотаздымкі гэтай амаль міфічнай расліны.

Thismia neptunis адносіцца да групы так званых мікагетэратрофных раслінаў, што жывуць побач з пэўнымі відамі грыбоў. Такія расліны падтрымліваюць жыццё не праз фотасінтэз, а праз пажыўныя рэчывы, якія яны атрымліваюць ад міцэліяў грыбоў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары