3 сакавіка ў культурным цэнтры «Корпус» пройдзе канцэрт «Дзяўчаты спяваюць». Адразу чатыры беларускіх спявачкі выступяць на адной сцэне: Shumalady (Руся), Mustelide, Рэспублiка Палiна і Ганна Жданава.

«Згадайце хоць адзін сольны праект на беларускай сцэне, створаны хлопцам, які ўварваўся ў апошні час у поле вашага зроку. Цяжка прыгадаць? Зноў актуальнасць беларускай музыкі трымаюць (і моцна) на сваіх плячах дзяўчаты. Будучыня беларускай альтэрнатыўнай сцэны — за імі. 4 зусім розныя — чароўныя і зацятыя, чуллівыя і смелыя, яны пакажуць майстэрства ўтрымання публікі дзвюма далікатнымі, але цвёрдымі рукамі і вібрацыямі галасоў», — рэкламуюць падзею арганізатары.
Праверыць усё гэта на свае вочы і вушы можна ўжо вельмі хутка: 3 сакавіка а 19-й.
Больш інфы і квіткі тут.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары