Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Ні рыба, ні мяса

Сяргей Астравец працягвае на сваім блогу тэму Радзімы-маці.

Твой чытач і крытык можа жыць на суседняй вуліцы. У гэтым я меў выпадковую нагоду пераканацца сёньня. Чаму ты гэтак непрывабна нашу агульную Маці намаляваў, пытае? Твар яе табе не падабаецца? І —сакрамэнтальнае савецкае пытаньне: а якое ты меў права называць яе твар лёкайскім? І гэтак далей.

Так, нас трымалі заўжды ў амаль яжовых рукавіцах, мець сваё меркаваньне, крытыкаваць пагатоў, ніякага права мы ніколі ня мелі. Цябе родная савецкая ўлада гадавала, вучыла, адукацыю, працу дала, шчасьлівую магчымасьць жыць у самай лепшай краіне сьвету, ледзьве не нарадзіла цябе! І гэта амаль праўда: радзільныя дамы былі, ясна, партыйна‑дзяржаўныя, а ў іх акушэры і хірургі рэгулярна зьбіраліся на партсходы і раіліся, як ім гэтак узяць падвышанныя абавязацельствы, каб палепшыць нараджальнасьць, ідучы насустрач 25‑му зьезду КПСС, напрыклад. У арміі нам бясплатна давалі «працівагазы, аўтаматы, галіфэ і сапагі» зноў‑такі, як у салдацкай песьні.

Радзіму, ясна, не выбіраюць, але яна не заўжды можа задавальняць, тым больш цалкам, нічога ня зробіш. Нас вучылі, што наш агульны сацыялізм з чалавечым абліччам — лепей не бывае. Але ж мы бачылі на ўласныя вочы гэны лыч, выбачайце лясныя дзікі. Так і тут, ідэалу не бывае. Памятаю, як саромелася нашая Маці‑краіна ўласнай незалежнасьці, які мандраж выклікалі ў яе Пагоня і бел‑чырвона‑белы сьцяг. Хіба няма яе віны ў тым, што хітрунскі травень паставіў крыж на мове беларусаў? А як трэціравалі судзьдзі патрыётаў за беларускую мову? Дзе яна была, маці‑радзіма, якія ў яе былі вочы? Тое, што за мяжой завязваюць раты помнікаў дзеля салідарнасьці зь беларусамі, гэта вельмі трапна: гэта яе рот. Крывыя вусны, скрыўленая вечна вінаватая ўсьмешка. Бо дзе яе мова? Вось перада мной газэтны разварот з тэлепраграмай, мільён тэлеканалаў і нейкі недарэчны адзін‑адзіны радок на беларускай мове — «дзень пісьменства». Гэта сапраўднае месца беларускай мовы ў беларускай краіне.

Дык якія ў яе вочы? Што, не палахлівыя, ня вочы напаўпрыгоннай? А тое, што яна бывае звонку хамскай, дык яна гэта са страху, таму, што яе трымаюць нібы небараку сабаку Паўлава, падлучыўшы драты, каб раз‑пораз магла адчуць патрэбную сутаргу, апошнюю канвульсію халоднай вайны, каб гаўкнуць на Захад. Ня ведаю як сказаць, але часам мне здаецца, што яна — апошняя гарэмная нявольніца ў паранджы, не зважаючы на эўрапейскую прапіску, выбачайце, рэгістрацыю.

А што да падвойнага чамадану пад назвай Беларусь, дык я напісаў можа й неабазнана. Але хто ведае што там насамрэч схавана? Ты кажаш —«Мужыцкая праўда»? А ты бачыў? А можа — «Раздавім фашысцкую гадзіну»? Ці паперы І‑га з’езду РСДРП? А можа ўвогуле віскулёўскія паперы? Хто ведае? Ва ўсякім разе, што яна двуаблічная, Маці‑радзіма нашая, бадай, не паспрачаешся, яна яшчэ дагэтуль сама не свая. А ты, дзядзька, на жаль, ні госьць, ні гаспадар, як трапна назваў сваю кнігу калісьці беларускі пісьменьнік…

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць