Здароўе77

«На мяне глядзелі, як на экспанат»: як Юля зжылася з атрафіяй вока

Юлі Стасюк 25 гадоў, яна нарадзілася і вырасла ў Брэсце, а цяпер працуе капірайтарам і медыя-аналітыкам у Мінску.

Ад самага нараджэння ў яе атрафія вокарухальнага нерва, неаперабельная. Вердыкт: інваліднасць па зроку.

Людзі з такім дыягназам не могуць глядзець абодвума вачыма роўна перад сабой, што прыводзіць да касавокасці і, як следства, да двайнога бачання.

У Юлі адсутнічае бінакулярны зрок, то бок інфармацыя ў мозг паступае толькі ад аднаго глядзельнага нерва. Правае вока з атрафіяй амаль сляпое. На левым — блізарукасць і астыгматызм. Але самае цяжкае тое, што ўсё гэта бачна іншым людзям, таму Юлі давялося перажыць мноства абраз і здзекаў, перш чым палюбіць сябе.

Юля Стасюк.

— Мне пашанцавала, што з самага дзяцінства мяне выхоўвалі як звычайных дзяцей, без фізічных асаблівасцяў, не патуралі, вучылі не рэагаваць на здзекі. Але было складана, калі на мяне глядзелі, як на экспанат у музеі, хтосьці нават тыкаў пальцам. Прыходзілася выбудоўваць лінію абароны. Але я не бегла скардзіцца (хоць потым і галасіла ў падушку). Паскардзіцца — значыць пагадзіцца з тым, што ты сапраўды нейкі не такі. Навучыцца не рэагаваць стала маім самым вялікім дасягненнем і дазволіла выдыхнуць.

Калі мяне залічвалі ў школу з архітэктурна-мастацкім ухілам, то баяліся, што па зроку не выцягну дадатковую нагрузку, але ўсе 11 класаў я спраўлялася з праграмай, як і іншыя аднакласнікі.

Мы з бацькамі шмат падарожнічалі, і я заўважыла, што ў іншых краінах ніхто не надае майму недахопу значэння. Гэта зрабіла мяне больш упэўненай. Канчаткова вызваліцца з кола нелюбові да сябе атрымалася пасля пераезду ў Вільню. Я вучылася ў ЕГУ па спецыяльнасці «Візуальная культура: кіно, тэлебачанне і інтэрнэт».

Варта адзначыць, што да паўналецця ў мяне стаяла інваліднасць па зроку. У 18 трэба было зноў прайсці камісію, але я яе не прайшла, таму што ў заканадаўстве «змяніліся крытэрыі».

Само сабой, лепш я бачыць не стала. Калі казаць мякка, зрок у мяне храновы: ёсць пастаянная рызыка зусім яго страціць. У паўсядзённым жыцці я нашу адну лінзу, на левае вока. Фізічнага дыскамфорту не адчуваю, бо не ведаю, як яно інакш. Мне нават здаецца, калі б я раптам змагла бачыць усё, то звар'яцела б, бо мозг прызвычаіўся да іншага.

У дарослым жыцці праблем з камунікацыяй у мяне амаль не ўзнікае. Я нават паспела папрацаваць адміністратарам хостэла, хаця думала, што мяне могуць не ўзяць.

Часам мне трапляюцца людзі, якія ў лоб пытаюцца пра маю праблему. Я лічу, што гэта некарэктна.

Я магу спакойна гаварыць пра праблему, але паколькі гэта ўсё ж асабістае, то задаваць такія пытанні трэба асцярожна.

Я не буду нагадваць пра важнасць прыняцця сябе. Няма ідэалаў, няма крытэраў прыгажосці.

Чалавек — гэта больш, чым яго знешнасць ці нейкія фізічныя недахопы. Калі хтосьці гэтага не разумее, праблема ў ім, а не ў вас. А калі бацькі не закладаюць дзецям у галовы тое, што гарлапаніць на ўвесь аўтобус «паглядзі на гэтую цёцю!» няветліва, то гэта праблема выхавання.

«Ніна» шукае новых гераінь, якія таксама гатовыя падзяліцца гісторыямі перамогі над сваімі хваробамі і комплексамі. Пішыце нам на пошту [email protected] ці ў сацсетках.

Укантакце

Фэйсбук

Інстаграм

Аднакласнікі

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі4

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць