Грамадства6767

У адвакаткі Ганны Бахціной, якая абараняла Лазоўскага, Пальчыса, Халіп, забралі ліцэнзію

Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі адвакатку Ганну Бахціну.

Ганна Бахціна (у цэнтры) на працэсе супраць Ірыны Халіп і Паўла Севярынца ў 2011 годзе. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Мяне не проста пазбавілі ліцэнзіі, са мной зрабілі нашмат горш, — кажа спадарыня Бахціна. — Мяне выклікалі на пазачарговую атэстацыю, задавалі, як студэнтцы, пытанні, я адказвала на ўсё адносна праверкі дакументаў, выканання інструкцый, я на ўсё гэта адказвала. Пасля мяне папрасілі выйсці за дзверы, каб прыняць рашэнне.

Калі паклікалі назад, то старшыня камісіі агучыў рашэнне, што я не магу працаваць адвакаткай «у сувязі з недастатковай прафесійнай кваліфікацыяй».

Я адказала, што ведаю ведамствы, якія прынялі гэтае рашэнне, і чый заказ вы выканалі. У выніку я адмовілася падпісваць рашэнне».

Ганна Бахціна мае 38-гадовы прафесійны стаж. Яна абараняла розных людзей, у тым ліку і абвінавачаных у розных «палітычных» справах. Адным з апошніх падабаронных быў Міраслаў Лазоўскі — адзін з асноўных фігурантаў «справы патрыётаў».

«Вядома, я звязваю гэта і з абаронай Міраслава Лазоўскага. І з тым, што ў 2006 годзе я прадстаўляла інтарэсы Саюза пісьменнікаў Бураўкіна, Гілевіча, Пятровіча. Я абараняла Эніру Браніцкую, Ірыну Халіп, Іллю Валавіка, Эдуарда Пальчыса. Звязваю такое рашэнне толькі з гэтым, і ні з чым больш», — кажа Ганна Бахціна.

Цяпер адвакатка збіраецца абскарджваць рашэнне. «Я — прафесіяналка. І буду змагацца», — кажа яна.

Па звестках «Нашай Нівы», падобныя праблемы паўсталі і ў іншых адвакатаў, якія апошнія гады ўдзельнічалі абаронцамі ў палітычных працэсах.

Каментары67

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць