Здарэнні77

П’яны пінчук пакусаў даішніка

Інспектары спынілі чорны БМВ. Кіроўца вырашыў не здавацца.

Адбыўся інцыдэнт у ноч на нядзелю 21 мая, прыкладна ў 3.20. Аўтамабіль прыцягнуў увагу інспектараў сваім неадэкватнымі паводзінамі на дарозе. «Даішнікі прапанавалі спыніцца, але кіроўца БМВ не адрэагаваў і вырашыў збегчы — ён пачаў рух у бок вуліцы Кірава. Але каля дома №2 па названай вуліцы яго аўтамабіль па тэхнічных прычынах спыніў рух», — распавёў следчы Пінскага межраённага аддзела СК Міхаіл Чыстоўскі пінскаму парталу varjag.net

За стырном быў 27-гадовы пінчук. Калі машына спынілася, ён кінуў аўто і вырашыў збегчы. Супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі затрымаць мужчыну, але той пачаў адбівацца. У працэсе ён нават укусіў аднаго з міліцыянтаў.

Высветлілася, што мужчына быў п’яны — у крыві знайшлі 1,2 праміле. Плюс — мае непагашаную судзімасць за абарот наркотыкаў.

Але цяпер, замест санкцый за п'янае кіраванне, парушальніку прыйдзецца яшчэ адказваць і за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўніка ДАІ.

«У цяперашні час у дачыненні да гэтага грамадзяніна распачата крымінальная справа. Дадзены грамадзянін затрыманы, знаходзіцца ў ІЧУ Пінскага ГАУС. Зараз вырашаецца пытанне аб ужыванні меры стрымання ў дачыненні да гэтага грамадзяніна», — растлумачыў Міхаіл Чыстоўскі.

Даішнік, якога ўкусілі, падчас затрымання «злавіў» яшчэ некалькі ўдараў. Сёння ён усё яшчэ на бальнічным.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА13

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Малады дзед з Кармы захацеў далучыць Сумы да Расіі. Практычны вынік — унучка ў Мазыры убачыць яго толькі на фота8

Група захопу затрымала вядомых віцебскіх трэш-стрымераў падчас эфіру11

Смяротны вірус з круізнага лайнера пранік у Еўропу і пачаў перадавацца ад чалавека да чалавека4

Adidas апране беларускіх футбалістаў. Што кажуць у кампаніі?

Нямецкі турыст выйграў суд пра занятыя лежакі ля басейна6

Жанчына з інваліднасцю з Гомеля, якой некалі дапамагала Алексіевіч, выйшла на свабоду пасля палітычнага тэрміну1

Нягледзячы на санкцыі, расіянам сталі выдаваць больш шэнгенскіх віз9

Пашынян адмовіўся прысутнічаць на парадзе ў Маскве2

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА13

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць