Грамадства

Лідэр незарэгістраванага «Маладога Фронту»: беларусы не прасілі палітычнага прытулку ва Ўкраіне

Сёньня ў расейска- і ўкраінскамоўнай частцы Інтэрнэту з спасылкамі на «Интерфакс» и «Українські Новини» была распаўсюджаная інфармацыя пра тое, што каля 100 прыхільнкаў беларускай апазыцыі, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, зьвярнуліся да прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі па палітычны прытулак.

Сёньня ў расейска- і ўкраінскамоўнай частцы Інтэрнэту з спасылкамі на «Интерфакс» и «Українські Новини» была распаўсюджаная інфармацыя пра тое, што каля 100 прыхільнкаў беларускай апазыцыі, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, зьвярнуліся да прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі па палітычны прытулак. Гэтая інфармацыя, па зьвестках інтэрнэт-газэт, была агучаная на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве.

«Наша Ніва» зьвярнулася па камэнтар да кіраўніка незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» Зьмітра Дашкевіча, які зараз знаходзіцца ў Кіеве і браў удзел у згаданай прэс-канфэрэнцыі.

«Гэта правакацыя! Быў зварот да ўкраінскіх уладаў з просьбай даць магчымасьць беларускім студэнтам, выключаным з ВНУ, вучыцца ўва Ўкраіне. Нідзе не выкарыстоўвалася слова «прытулак». І лічба 100 чалавек таксама нідзе не называлася», – заявіў З.Дашкевіч.

АШ

Дадаткова:

«Інтэрфакс»: Около сотни белорусских оппозиционеров просят политического убежища на Украине.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію3

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Кліматолагі папярэджваюць: гэты год можа стаць самым цёплым у гісторыі. І з самай вялікай колькасцю прыродных анамалій7

Трамп назваў «ідэальных пераемнікаў»7

На месцы апошняга канцэрта The Beatles створаць музей1

Выбары ў Каардынацыйную раду ў вызначаны час не стартавалі4

Трамп назваў перамір’е з Іранам «адным з самых слабых», а іранцы даслалі яму «кавалак смецця»3

Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub15

Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі6

Вінаградаў расклаў па паліцах: што ў зняволенні рабіць нармальна, а што — ненармальна2

Калісьці магутную кампанію «ЛадаГарант» прызналі банкрутам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію3

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць